Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 — мас-старт (жанчыны)

Біятлон на
зімовых Алімпійскіх гульнях 2014
Спрынт   мужчыны   жанчыны
Гонка пераследу   мужчыны   жанчыны
Індывідуальная гонка   мужчыны   жанчыны
Мас-старт   мужчыны   жанчыны
Эстафета   мужчыны   жанчыны
    змяшаная
Кваліфікацыя

Мас-старт на 12,5 кіламетраў сярод жанчын у біятлоне на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года прайшоў 17 лютага. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 30 спартсменак з 15 краін. Месцам правядзення гонкі стаў лыжна-біятлонны комплекс Лаура. Спаборніцтвы пачаліся ў 19:00 па мясцовым часе (UTC+4). Дзеючай чэмпіёнкай у гэтай дысцыпліне з'яўляецца нямецкая біятланістка Магдалена Нойнер, якая ў 2012 годзе завяршыла сваю спартыўную кар'еру.

Перамогу ў гонцы атрымала Дар'я Домрачава, якая заваявала трэці залаты медаль на Гульнях у Сочы і стала першай біятланісткай у гісторыі, якой удалося выйграць тры золата ў рамках адной Алімпіяды.

Медалісты правіць

Золата Срэбра Бронза

  Дар'я Домрачава
Беларусь

  Габрыэла Соўкалава
Чэхія

  Тырыль Экхаф
Нарвегія

Спаборніцтва правіць

Месца Нумар Спартсмен Стральба Час Адставанне
  2   Дар'я Домрачава (BLR) 1 (0+0+0+1) 35:25,6
  10   Габрыэла Соўкалава (CZE) 1 (0+0+0+1) 35:45,8 +20,2
  12   Тырыль Экхаф (NOR) 1 (0+1+0+0) 35:52,9 +27,3
4 7   Тэя Грэгарын (SLO) 0 (0+0+0+0) 36:05,0 +39,4
5 19   Моніка Хойніш (POL) 0 (0+0+0+0) 36:20,5 +54,9
6 9   Кайса Мякярайнен (FIN) 2 (0+0+1+1) 36:27,1 +1:01,5
7 21   Алена Підгрушная (UKR) 0 (0+0+0+0) 36:37,1 +1:11,5
8 13   Вераніка Віткава (CZE) 0 (0+0+0+0) 36:49,3 +1:23,7
9 5   Селіна Гаспарын (SUI) 2 (0+1+1+0) 36:54,9 +1:29,3
10 17   Анаіс Бескон (FRA) 3 (0+0+3+0) 36:55,3 +1:29,7
11 25   Сьюзен Данклі (USA) 3 (0+1+1+1) 36:57,9 +1:32,3
12 11   Валя Семярэнка (UKR) 2 (0+0+2+0) 37:03,5 +1:37,9
13 18   Карын Оберхофер (ITA) 2 (0+0+1+1) 37:03,6 +1:38,0
14 4   Тура Бергер (NOR) 2 (0+1+1+0) 37:07,8 +1:42,2
15 8   Надзея Скардзіна (BLR) 2 (0+0+1+1) 37:08,0 +1:42,4
16 6   Віта Семярэнка (UKR) 1 (0+0+1+0) 37:16,1 +1:50,5
17 14   Андрэа Хенкель (GER) 1 (0+0+1+0) 37:19,2 +1:53,6
18 29   Крысціна Палка (POL) 2 (1+0+1+0) 37:33,9 +2:08,3
19 22   Вераніка Навакоўская-Жэмняк (POL) 4 (1+0+2+1) 37:35,2 +2:09,6
20 26   Ева Тофалві (ROU) 2 (1+0+0+1) 37:50,9 +2:25,3
21 3   Вольга Вілухіна (RUS) 2 (1+0+0+1) 38:05,3 +2:39,7
22 16   Юлія Джыма (UKR) 4 (0+0+2+2) 38:10,8 +2:45,2
23 20   Вольга Зайцава (RUS) 1 (0+0+1+0) 38:14,2 +2:48,6
24 28   Ан Крысцін Флатлан (NOR) 2 (0+1+1+0) 38:15,6 +2:50,0
25 24   Даратэя Вірэр (ITA) 3 (1+2+0+0) 38:37,4 +3:11,8
26 1   Анастасія Кузьміна (SVK) 5 (0+2+2+1) 38:50,3 +3:24,7
27 30   Меган Імры (CAN) 5 (1+0+1+3) 38:59,0 +3:33,4
28 15   Францыска Хільдэбранд (GER) 3 (1+0+1+1) 39:09,5 +3:43,9
27   Эліза Гаспарын (SUI) 1 (0+1) DNF
DSQ 23   Эві Захенбахер-Штэле (GER) 0 (0+0+0+0) 35:53,9 +28,3

Вынік нямецкай біятланісткі Эві Захенбахер-Штэле (4-е месца) быў ануляваны з-за станоўчай допінг-пробы.

Спасылкі правіць