Біятоп

участак тэрыторыі (сушы або вадаёма) з аднароднымі ўмовамі асяроддзя, заняты пэўным біяцэнозам

Біятоп (ад грэч. βίος — жыццё, τόπος — месца) — участак тэрыторыі (сушы або вадаёма) з аднароднымі ўмовамі асяроддзя, заняты пэўным біяцэнозам.

Біятоп з'яўляецца складальнікам біягеацэнозу[1] і ўключае ў сябе паветра з кліматычнымі фактарамі (кліматоп), глебу (эдафатоп) і ваду (гідратоп). Гэтыя кампаненты ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і фарміруюць асяроддзе пражывання біяцэнозу. Біяцэноз сваім існаваннем змяняе стан біятопа. У сваю чаргу біятоп, змяніўшыся, можа паўплываць на відавы склад біяцэнозу.

У больш вузкім сэнсе пад біятопам разумеюць асяроддзе існавання комплексу жывёл і раслін, уваходзячых у біяцэноз[1].

Зноскі

  1. а б Биотоп Архівавана 10 мая 2012. // Навукова-асветніцкі партал «Вся Биология» (руск.)

Літаратура

правіць
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С. С. Маглыш, А. Я. Карэўскі; пад рэд. С. С. Маглыш; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — ISBN 978-985-03-1462-8

Спасылкі

правіць