Бія (міфалогія)

(Пасля перасылкі з Бія, міфалогія)

Бія (Біа, стар.-грэч.: Βία «моц, гвалт») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня, персаніфікацыя гвалту. Дачка Паланта і Стыкс[1]. Саюзніца Зеўса ў барацьбе з тытанамі[2]. Яе храм у Карынфе[3]. Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Прыкаваны Праметэй». У рымскай міфалогіі адпавядае Маесце.

Зноскі правіць

  1. Гесіёд. Тэагонія 385—388
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 4
  3. Паўсаній. Апісанне Элады II 4, 7

Літаратура правіць