Барыс Іванавіч Купчынаў

(Пасля перасылкі з Б. І. Купчынаў)

Барыс Іванавіч Купчынаў (нар. 19 чэрвеня 1935, Мінск — 23 чэрвеня 2009) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, трэння і зносу ў машынах. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1989). Заслужаны вынаходнік БССР[1].

Барыс Іванавіч Купчынаў
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1935(1935-06-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 2009(2009-06-23) (74 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі Інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1959). З 1964 года старшы навуковы супрацоўнік, галоўны інжынер, з 1971 года загадчык лабараторыі, з 1989 года загадчык аддзела, з 2007 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Работы ў галіне трэння і зносу цвёрдых тэл, фізікі і механікі кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў, матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Заклаў навуковыя асновы кіравання фрыкцыйнымі характарыстыкамі матэрыялаў пры трэнні шляхам фарміравання ў зоне кантакту міжфазных слаёў вадкакрысталічнай структуры. Стварыў новы клас антыфрыкцыйных матэрыялаў накіраваным змяненнем структуры макрамалекул драўніны, распрацаваў канструктыўна-тэхналагічныя параметры іх вытворчасці, развівае навуковы напрамак, звязанае з вывучэннем трыбалогіі вадкіх крышталяў у тэхнічных і біялагічных вузлах трэння. Гэтыя вынікі ўносяць карэнныя змены ў існуючыя ўяўленні аб механізме трэння суставаў і вырашаюць фундаментальныя праблемы ў галіне трыбалогіі. На базе вывучэння механізму трэння суставаў былі створаны прынцыпова новыя метады і лекавыя прэпараты для лячэння артрытаў і артрозаў. Адзін з такіх прэпаратаў асвоены НВРУП «Дыялек» пад фірмовай назвай «Дыасінол». Стварыў імпартазамяшчальныя экалагічна чыстыя фрыкцыйныя матэрыялы і змазачна-астуджальныя вадкасці.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 270 вынаходстваў[2][3].

Узнагароды

правіць

Дзяржаўная прэмія БССР (1972) за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння кампазіцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народную гаспадарку. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалём.

Асноўныя працы

правіць
  • Древесно-полимерные конструкционные материалы и изделия. Мн.: Наука и техника, 1980 (совм. с В. А. Белым, В. И. Врублевской).
  • Технология конструкционных материалов и изделий на основе измельченных отходов древесины. Мн.: Навука i тэхнiка, 1992 (совм. с Н. В. Немогаем, С. Ф. Мельниковым).
  • Введение в трибологию жидких кристаллов. Гомель: ИММС АНБ; «Информтрибо», 1993 (совм. с В. Г. Родненковым, С. Ф. Ермаковым).
  • Биотрибология синовиальных суставов. Мн.: Веды, 1997 (совм. с С. Ф. Ермаковым, Е. Д. Белоенко).
  • Жидкие кристаллы в технике и медицине. Мн., 2002 (совм. с С. Ф. Ермаковым, В. Г. Родненковым, Е. Д. Белоенко).

Зноскі

Спасылкі

правіць