Барыс Іванавіч Сачанка

беларускі пісьменнік, перакладчык
(Пасля перасылкі з Б. І. Сачанка)

Барыс Іванавіч Сачанка (15 мая 1936, в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 5 ліпеня 1995) — беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец.

Барыс Іванавіч Сачанка
Барыс Іванавіч Сачанка

Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Барыс Іванавіч Сачанка
Псеўданімы І. Сібарсач
Р. Сібарсач
Дата нараджэння 15 мая 1936(1936-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1995(1995-07-05)[1] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Святлана Явар
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, журналіст
Мова твораў беларуская
Дэбют апавяданне «Плынь», 1956
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль Францыска Скарыны
sachenko.iatp.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
На Першамайскай дэманстраціі. Янка Сіпакоў, Іван Навуменка, Ніна Маеўская, Барыс Сачанка, Юрась Свірка. 1958 год.

Біяграфія

правіць

Бацька, Іван Мікалаевіч, працаваў у хімлясгасе. Маці, Вера Міхайлаўна, працавала ў калгасе, але мусіла шмат клапаціцца пра дзяцей, якіх у сям’і было сямёра. У 1943 годзе фашысты спалілі Вялікі Бор, а ў чэрвені таго ж года, Барыс, разам з бацькамі, быў вывезены ў Германію. Працаваў на ферме нямецкага землеўласніка. Затым быў лагер перамешчаных асоб. Вярнуўся на радзіму ў 1945 годзе.

У 1955 годзе Сачанка паступае на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, скончыў у 1960. Падчас вучобы ва ўніверсітэце (з 1958) пачаў працаваць у часопісе «Вожык».

Друкаваць свае творы Барыс Сачанка пачаў яшчэ будучы студэнтам. У 1956 годзе часопіс «Маладосць» надрукаваў апавяданне «Плынь». У сааўтарстве з Янкам Сіпаковым і Рыгорам Барадуліным пад псеўданімамі І. Сібарсач ці Р. Сібарсач змяшчалі ў «Вожыку» вострыя і надзённыя крытычныя нататкі, артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі.

У 1960—1976 гадах працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя», у 1976—1986 — сакратар праўлення СП БССР. З 1986 — загадчык рэдакцыі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1993—1995 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».

Прымаў удзел у рабоце XXXV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1980). Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1960 года.

Творчасць

правіць

Уласныя творы

правіць
  • 1960 — «Плынь» / дэбют, апавяданне ў часопісе «Маладосць»

Кнігі прозы:

  • 1960 — «Дарога ішла праз лес» / кніга прозы
  • 1962 — «Барвы ранняй восені»
  • 1964 — «Зямля маіх продкаў»
  • 1966 — «Пакуль не развіднела»
  • 1968 — «Апошнія і першыя»
  • 1971 — «Дарогі»
  • 1971 — «Аксана»
  • 1973 — «Памяць»
  • 1976 — «Тры аповесці»
  • 1978 — «Ваўчыца з Чортавай Ямы»
  • 1987 — «Горкая радасць вяртання»
  • 1989 — «Вечны кругазварот»
  • 1989 — «Родны вугал»

Раманы

  • 1975 — «Чужое неба»
  • 1980, 1982, 1984 — «Вялікі Лес» (у трох кнігах)

Кнігі гумару і сатыры

  • 1966 — «Вол-фігурыст»
  • 1969 — «Халасцяк»

Кнігі крытыкі і эсэістыкі

  • 1985 — «Жывое жыццё»
  • 1990 — «Сняцца сны аб Беларусі…»

Кнігі для дзяцей

  • 1986 — «Кошык малін»
  • 1987 — «Бабка Адарка»

У 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклады

правіць

Перакладаў з сербскай, славацкай, польскай моў. Пераклаў на беларускую мову аповесць Я. Гуцалы «Школьны хлеб» (1976), П. Андрэева (П. Абрасімава) «Аповесць пра майго сябра» (1979), кнігу аповесцей і апавяданняў І. Андрыча «Трывожны год» (1978), п’есы А. Салынскага «Барабаншчыца» (пастаўлена ў 1978) і А. Галіна «Апошняе спатканне» (пастаўлена ў 1980), паасобныя творы М. Прышвіна, С. Нікіціна, У. Багамолава, П. Мірнага, М. Кацюбінскага, Ф. Крайцвальда і інш.

Укладальнік кніг

правіць

Укладальнік кніг аповесцей і апавяданняў Я. Гушчы «Пан Грацыян і іншыя» (1976), Я. Івашкевіча «Дзяўчына і галубы» (1977), выбранай прозы М. Булгакава (1985), Ф. Салагуба (1987), Б. Пільняка (1988), У. Набокава (1989), зборніка паэзіі Л. Геніюш «Белы сон» (1990), 2-томнай «Анталогіі рускага савецкага апавядання» (1987). У часопісах «Полымя», «Маладосць», «Спадчына», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» апублікаваў (з прадмовамі і каментарыямі) забытыя ці малавядомыя і зусім невядомыя творы Я. Купалы, Я. Коласа, В. Ластоўскага, К. Сваяка, Л. Геніюш, У. Жылкі, У. Клішэвіча, А. Салаўя і інш. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Алесь Гарун» (зняты ў 1990).

Бацька беларускай паэтэсы і літаратуразнаўца Святланы Явар (1968—2011) і журналісткі і пісьменніцы Галіны Багданавай (1961—2021)[2].

Узнагароды

правіць
  • Два ордэны «Знак Пашаны»
  • Медаль Францыска Скарыны
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за кнігу «Ваўчыца з Чортавай Ямы»
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І.Мележа (1991) за кнігу «Сняцца сны аб Беларусі…».

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць