Бірута Адольфаўна Дакальская
(Пасля перасылкі з Б. А. Дакальская)
Бірута Адольфаўна Дакальская (11 чэрвеня 1916, Вільня — 21 красавіка 1996) — беларуская актрыса. Сястра Г. А. Дакальскай.
Бірута Адольфаўна Дакальская | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1996 (79 гадоў) |
Адукацыя |
|
Прафесія | акцёрка |
Тэатр |
Біяграфія правіць
Вучылася ў Мінскім музычным тэхнікуме (1932-34). З 1935 года ў Беларускім тэатры рабочай моладзі, у 1937-38 гадах у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы.
Асаблівае месца ў яе творчасці займала роля Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы (сыграла яе больш за 450 разоў). Выконвала ролі дзяўчынак і падлеткаў, маладых дзяўчат, пазней характарныя, у якіх выявіла сапраўдны драматызм і выразную пластыку: Таццяна («Салавей» Змітрака Бядулі), Марыля («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Тэкля («Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча), Сцепаніда Моўчан («Амністыя», М.Матукоўскага), Дар’я («Дзядзечкаў сон» Фёдара Дастаеўскага) і інш.
Зноскі
Літаратура правіць
- Дакальская Бірута Адольфаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).