Барыс Сямёнавіч Папоў

(Пасля перасылкі з Б. Папоў)

Барыс Сямёнавіч Папоў (9 кастрычніка 1940, Новасібірск) — беларускі архітэктар.

Барыс Сямёнавіч Папоў
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1940(1940-10-09) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1963 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Іркуцку, з 1970 года — галоўны архітэктар архітэктурна-будаўнічага, тэхнічнага аддзелаў у Белмясцпрампраекце, кіраўнік майстэрні Белдзяржпраекта, з 1980-га — начальнік аддзела па будаўніцтве і архітэктуры гарвыканкама, галоўны архітэктар Бабруйска, з 1989 года — дырэктар Белдзяржпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): друкарня ў Барысаве (1975), навукова-вытворчая зона АН БССР у Сцяпянцы — аддзяленне хімічных навук (1982), інстытуты арганічнай хіміі (1974), геахіміі і геафізікі (1971) у Мінску.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны дыпломам I ступені ВДНГ БССР за праект комплексу навукова-вытворчай зоны АН БССР (1978).

Зноскі

Літаратура правіць