Барыс Эмануілавіч Школьнікаў

(Пасля перасылкі з Б. Э. Школьнікаў)

Барыс Эмануілавіч Школьнікаў (21 жніўня 1949, Гомель) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт, прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры.

Барыс Эмануілавіч Школьнікаў
Дата нараджэння 21 жніўня 1949(1949-08-21) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Брэстграмадзянпраекце, з 1976 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце[1]. Кіраўнік «Творчая майстэрня Б. Э. Школьнікава»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года[1], Беларускага саюза архітэктараў. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць правіць

 
Мінскае харэаграфічнае вучылішча
 
Станцыя метрапалітэна «Плошча Перамогі»
 
Мініполіс «Каскад»
 
Royal Plaza
 
Цэнтр продажаў і сэрвісны цэнтр Mercedes-Benz

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): зала пленумаў Брэсцкага абкама КПБ у Брэсце (1976), праект комплексу Палаца піянераў і музычнай школы па вул. Матусевіча (1978), станцыя метрапалітэна «Плошча Перамогі» і падземны пераход з рэканструкцыяй плошчы (1979), 72-кватэрны жылы дом па вул. Старавіленскай (1981), Дом жалобных абрадаў (1982), харэаграфічнае вучылішча па вул. Прытыцкага (1984) у Мінску, школа мастацтваў у Светлагорску (1987)[1], офісны будынак «Лукойл-Беларусь» на вул. Нямізе (2000), адміністрацыйна-гандлёвы будынак «Аляксандраў Пасаж» на пр. Незалежнасці (2006—2008), шматкватэрны жылы дом па Казарменным завулку (2002—2004), жылы комплекс «Каскад» з офісным цэнтрам на вул. Кальварыйскай (2009—2014), цэнтр продажаў і сэрвісны цэнтр Mercedes-Benz на вул. Ціміразева (2007—2012), цэнтр «Фольксваген — Атлант-М» на вул. Шаранговіча (2000), адміністрацыйна-камерцыйны цэнтр Royal Plaza (2009—2013) у Мінску, гасцінічна-дзелавы цэнтр «Парк Перамогі» па вул. Васілісы Кожынай[ru] у Маскве (2006—2013), забудова «Марозава-Хаус» у Дзмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці (2011)[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны дыпломамі ўсесаюзных конкурсаў маладых архітэктараў (1977, 1981)[1].

Сям’я правіць

У шлюбе з архітэктарам Ларысай Аляксееўнай Мінінай, айчым біятланісткі Дар’і Домрачавай і архітэктара Мікіты Домрачава.

Зноскі

  1. а б в г д Школьников Борис Эммануилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б БОРИС ШКОЛЬНИКОВ

Літаратура правіць