Барыс Алегавіч Юрцін

(Пасля перасылкі з Б. Юрцін)

Барыс Алегавіч Ю́рцін (н. 29 лістапада 1932, г. Чыта) — беларускі архітэктар.

Барыс Алегавіч Юрцін
Дата нараджэння 29 лістапада 1932(1932-11-29) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1958 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. У 19581963 гадах працаваў у інстытуце «Кузбасгарпраект» у Новакузнецку, у 19631971 гадах у Алма-Аце, у 19711973 гадах намеснік начальніка Галоўнага архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення ў Мінску, у 19731990 гадах начальніка майстэрні, галоўны архітэктар майстэрні, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект».

ТворчасцьПравіць

Асноўныя работы: добраўпарадкаванне берагавой зоны р. Свіслач (19761990), бульвар па вул. Ракасоўскага (19751977), спартыўны комплекс «Працоўныя рэзервы» (19801984), рэканструкцыя тэрыторыі стадыёна «Дынама» (1980), архітэктурна-мастацкае афармленне станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» (1984), стварэнне архітэктурна-ландшафтных комплексаў усходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзяржаўная прэмія СССР 1989), рэканструкцыя ўчастка праспекта Ф. Скарыны (пл. Незалежнасці — Філімонава, 19841985), добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да гасцініцы «Беларусь» (1989, усіх кіраўнік аўт. калектыву)[1], Міхайлаўскага сквера і інш.

Зноскі

  1. Юрцін Барыс Алегавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

ЛітаратураПравіць

  • Юрцін Барыс Алегавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

СпасылкіПравіць