Барыс Яўсеевіч Малкін

беларускі мастак (1908—1972)
(Пасля перасылкі з Б. Я. Малкін)

Барыс Яўсеевіч Малкін (26 студзеня 1908, Прылукі, Чарнігаўская губерня — 20 лістапада 1972, Мінск) — беларускі мастак, графік, сцэнограф, ілюстратар.

Барыс Яўсеевіч Малкін
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 студзеня 1908(1908-01-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1972(1972-11-20) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, сцэнограф
Жанр партрэт, пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Кіеўскую вышэйшую школу мастацтваў (1929). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1929—1936). Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1929 года. Працаваў у сцэнаграфіі, кніжнай і станковай графіцы.

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].

Творчасць правіць

Аформіў спектаклі ў тэатры імя Я. Купалы («Партызаны» (1938) і «Мілы чалавек» (1945) К. Крапівы, «Паўлінка» (1944) і «Прымакі» (1944) Я. Купалы, «Позняе каханне» А. Астроўскага (1944), «Маладая гвардыя» А. Фадзеева (1947), «Спадарыня міністэрка» Б. Нушыча (1956), «Востраў Афрадыты» А. Парніса (1960)); у тэатры імя Я. Коласа («Ірынка» К. Чорнага (1941)); у Рускім тэатры БССР («Карчмарка» К. Гальдоні (1951) і «Шальныя грошы» А. Астроўскага (1951)).

Жонка — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вера Пола. Пасля смерці мужа была ініцыятарам яго персанальнай выстаўкі, якая адбылася ў 1974 годзе ў Мінску, у будынку Саюза мастакоў БССР на Цэнтральнай плошчы. У дзвюх невялічкіх выставачных залах атрымалася змясціць амаль чацвёртую частку з прадстаўленых работ — малюнкаў, эстампаў, плакатаў, жанравых кампазіцый, партрэтаў, нацюрмортаў.

Зноскі

  1. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць