В’ен

(Пасля перасылкі з В'ен)

В’ен (фр.: Vienne [vjɛn ], франкаправ.: Vièna) — камуна і горад у Францыі, знаходзіцца ў рэгіёне Авернь — Рона — Альпы, у дэпартаменце Ізер. З’яўляецца цэнтрам двух кантонаў. Акруга камуны — В’ен[2]. Знаходзіцца на левым беразе Роны, каля зліцця з ракой Жэр, за 30 км на поўдзень ад Ліёна. Насельніцтва 32,6 тыс. чал. (2006).

Камуна
В’ен
Vienne
Герб
Герб
HoteldeVilleVienne.JPG
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Jacques Remiller (UMP)
Плошча
22,65 км²
Вышыня цэнтра
404 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
Шчыльнасць
1317,62 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
38200
Код INSEE
38544
Афіцыйны сайт
vienne.fr(фр.) 
В’ен на карце Францыі
В’ен (Францыя)
В’ен

ГісторыяПравіць

Цэнтр кельцкага племя алаброгаў, адзін з галоўных гарадоў Галіі. У 121 годзе да н.э. скарыўся рымлянам і захоўваў значэнне буйнога ваенна-палітычнага цэнтра да самага падзення Рымскай імперыі. Каля 50 да н.э. — рымская калонія Юлія Віена (Julia Vienna). У 6 годзе сюды быў адпраўлены ў спасылку Ірад Архелай, а пасля пакарання смерцю Хрыста, паводле царкоўных паданняў, — і Понцій Пілат.

У 257 годзе ў В’ене быў абвешчаны імператарам Постум. З 3 ст. рэзідэнцыя біскупа. Граф Базон у 879 годзе абвясціў сябе ў В’ене каралём Праванса. У 10-11 стст. адзін з найважнейшых гарадоў каралеўства Бургундыя. Да 1032 года горад заставаўся ў складзе Арэлата, потым вярнуўся пад далонь нямецка-рымскіх імператараў. Многія гараджане прызнавалі над сабой уладу графаў, ці дафінаў, В'енуа; аднак пры продажы Дафінэ французскай кароне права на горад трымалі за сабой мясцовыя архібіскупы.

Каля 1254 года атрымаў гарадскія прывілеі — права выбару 8 гарадскіх консулаў, увядзенне падаткаў і г.д. У 13111312 гадах месца правядзення 15-га Усяленскага сабору каталіцкай царквы, які скасаваў ордэн тампліераў. З 1349 года належыць Францыі.

Архібіскупы кіравалі В’енам да 1449 года, аспрэчваючы ў ліёнскіх біскупаў званне прымаса ўсёй Галіі. Першым прадстаяцелем мясцовай царквы лічыцца апостал Крыскент; да больш гістарычных часоў адносіцца Алкім Экдыкій Авіт. Папа Калікст II таксама ў свой час быў архібіскупам В’енскім.

СлавутасціПравіць

В’ен акружаны высокімі ўзгоркамі. Гэта адзін з самых багатых на помнікі антычнасці гарадоў Францыі. Найбольш вядомая сярод іх піраміда на 4-арачным порціку, якая пазначала цэнтр іпадрома, а даўней прымалі за грабніцу Пілата[3].

Таксама захаваўся храм Аўгуста і Лівіі з калонамі карынфскага ордара, пабудаваны ў 10 да н.э.. Пасля выкарыстоўваўся як царква. У 17931794 клуб якабінцаў, затым трыбунал, з 1822 музей і бібліятэка. Рэстаўраваўся ў 18531870.

Сярод іншых атычных помнікаў руіны храма багіні Кібелы, тэатр (умяшчаў 13 тыс. гледачоў) на схіле гары Піпэ, адэон, мост, акведукі і дарогі.

Сярод сярэднявечная помнікаў: раманскія базілікі Св. Пятра (9-12 стст.; цяпер Археалагічны музей), Сент-Андрэ-ле-Ба (1152; раманскі клуатр; цяпер музей), гатычны сабор Сен-Марыс (заснаваны ў 11 ст. на месцы мучаніцкай смерці Св. Маўрыкія; перабудаваны ў 13 ст., арх. Гільём дэ л’Ёўр; фасад і парталы з рэльефамі 14 ст.; біскупскі трон 11 ст.); руіны крэпасці (13 ст., на рымскіх падмурках).

Каля В’ена, на правым беразе Роны, — руіны гала-рымскага паселішча (3-4 стст.) і Археалагічны музей (збор фрэсак, мазаік, знойдзеных у раскопках 1967) у в. Сен-Рамен-ан-Галь.

КультураПравіць

Дзейнічаюць Музей выяўленчага мастацтваў і археалогіі (1996), гарадскі тэатр (18 ст.). Праводзіцца штогадовы джазавы фестываль.

НасельніцтваПравіць

Дынаміка насельніцтва (INSEE[4]):

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць