Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (ВДАВМ, руск.: Витебская ордена «Знак почёта» государственная академия ветеринарной медицины) — адзіная ВНУ Беларусі ў галіне ветэрынарыі. Да 1994 года акадэмія была вядомая як «Віцебскі ордэна „Знак Пашаны“ ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі». Знаходзіцца ў Віцебску, 1-я вуліца Даватара, 7/11.
Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (ВДАВМ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Vitebsk State Academy of Veterinary Medicine |
Дэвіз | «Чалавечая медыцына захоўвае чалавека, ветэрынарная медыцына аберагае чалавецтва» |
Заснаваны | 1924 |
Тып | дзяржаўны |
рэктар | Вольга Сяргееўна Горлава |
Рэктар | Вольга Сяргееўна Горлава |
Студэнты | больш за 5500 |
Выкладчыкаў | 355 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Віцебск |
Юрыдычны адрас | 220116, Беларусь, Віцебск, вул. 1-я Даватара 7/11 |
Узнагароды | |
Сайт | vsavm.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснавана як ветэрынарны інстытут у 1924 годзе на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума (заснаваны ў 1921), губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея, ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі (заснавана ў 1913). У тым жа годзе прысвоена імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
1 кастрычніка 1994 года інстытут ператвораны ў акадэмію ветэрынарнай медыцыны.
Архітэктура
правіцьАкадэмія знаходзіцца ў былым будынку Пазямельна-сялянскага банку, пабудаваным ў 1917 годзе (архітэктар Тарасаў) у псеўдарускім стылі. 2-павярховы будынак Е-падобны ў плане на цокальным паверсе, з 3 бакоў фланкаваны вежамі. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю, мае выразнае карнізнае дзяленне машыкуляй і 3-ярусны шацёр з «цыбулінкай». Галоўны ўваход завяршаецца кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога стылізаваны герб Віцебскай губерні.
Структура
правіць- 5 факультэтаў
- 28 кафедраў
- аграрны каледж у Лужасне
- філіял у горадзе Рэчыца
- цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя
- лабараторыя інфармацыйных тэхналогій
Факультэты
правіць- ветэрынарнай медыцыны
- біятэхналагічны
- Міжнародных связей, прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі
- Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Пры акадэміі працуюць аспірантура і дактарантура па ветэрынарнай, сельскагаспадарчай і біялагічнай спецыяльнасцях, функцыянуюць саветы па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара і кандыдата навук па пяці навуковых спецыяльнасцях.
Сёння ў акадэміі працуюць 323 выкладчыкі, сярод іх 137 кандыдатаў і 23 дактары навук.
Навучаецца 4891 студэнтаў. Усяго на вочных факультэтах навучаецца 2550 студэнтаў, з іх 2161 на факультэце ветэрынарнай медыцыны, 389 — на зааінжынерным, 1295 — на завочным факультэце. На факультэце павышэння кваліфікацыі за год праходзяць перападрыхтоўку 2500 чалавек.
Рэктары
правіць- 1924—1928 — Яўген Піліпавіч Алонаў (1875—1929)
- снежань 1928-лістапад 1931 — Аляксандр Мікалаевіч Антанікоўскі
- лістапад 1931—1933 — Іван Васілевіч Увараў
- 1933—1936 — Міхаіл Іосіфавіч Эрдман
- 1 студзеня 1936—1937 — Канстанцін Пятровіч Баздыраў
- 1 жніўня 1937—1941 — Рыгор Якаўлевіч Белкін
- 1944—1968 — Уладзімір Піліпавіч Лемеш
- 1968—1995 — Міхаіл Сцяпанавіч Жакаў
- 1995—1998 — Анатоль Філімонавіч Магіленка
- 1998—2016 — Антон Іванавіч Ятусевіч
- 2016—2024 — Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка
- з 26 верасня 2024 — Вольга Сяргееўна Горлава
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
правіць- Мікалай Георгіевіч Сіпко
- Пётр Аляксандравіч Буланаў
- Сяргей Мікалаевіч Вышалескі
- Харытон Сцяпанавіч Гарагляд
- Зінаіда Сяргееўна Гараінава (1914—1969) — у 1961—1964 гг. загадчык кафедрай унутраных незаразных хвароб
- Аляксандр Мікалаевіч Данілаў
- Праскоўя Сцяпанаўна Іванова (1904—1970) — з 1956 г. загадчык кафедрай паразіталогіі
- Мікалай Андрэевіч Кавалёў
- Пётр Васілевіч Каймакоў (1894—1973) — доктар ветэрынарных навук, прафесар, загадчык кафедры ўнутраных незаразных хвароб у 1955—1961 гг.[2]
- Іван Мацвеевіч Карпуць
- Уладзімір Аляксандравіч Кірпічонак
- Любоў Паўлаўна Коўшыкава (1926—2010) — доктар ветэрынарных навук, прафесар, са снежня 1977 па чэрвень 1993 года загадчык кафедры анатоміі.
- Аляксандр Паўлавіч Курдзека
- Анатоль Аляксандравіч Лазоўскі
- Уладзімір Піліпавіч Лемеш, з 1933 г. па ліпень 1941 г. выконваючы абавязкі загадчыка кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы, рэктар у 1944—1968 гг.
- Аляксандр Паўлавіч Лысенка
- Анатоль Філімонавіч Магіленка, рэктар (1995—1997)
- Віктар Віктаравіч Малашка
- Рыгор Сцяпанавіч Мастыка
- Рыгор Фёдаравіч Мядзведзеў
- Іван Мікалаевіч Нікітчанка
- Цімафей Георгіевіч Нікулін
- Іосіф Іосіфавіч Плаўскі
- Фёдар Фёдаравіч Порахаў — дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны (1965—1969), загадчык кафедрай унутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы (1964—1979), прафесар кафедры ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы і фармакалогіі (1979—1993)[3]
- Альберт Андрэевіч Саланека
- Валерый Міхайлавіч Холад
- Аляксандра Мікалаеўна Чарадкова — доктар біялагічных навук, у 1961—1970 гг. загадчык кафедрай нармальнай і паталагічнай фізіялогіі[4]
- Уладзімір Дзмітрыевіч Чарнігаў
- Ганна Васілеўна Шарэйка
- Леанід Ісакавіч Шофман
- Іосіф Антонавіч Шчарбовіч
Зноскі
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 440.
- ↑ Порохов Фёдор Фёдорович (руск.) // Сайт акадэміі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 314.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны