Вавёркавыя
Вавё́ркавыя (Sciuridae) — сямейства атраду грызуноў. У сямейства ўваходзяць 48 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў два падсямействы: вавёркі і палятухавыя. Па колькасці відаў (280) вавёркавыя саступаюць толькі мышыным.
Вавёркавыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вавёрка звычайная (Sciurus vulgaris) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Sciuridae Linnaeus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Арэал
правіцьВавёркавыя шырока распаўсюджаны па планеце: адсутнічаюць у Аўстралійскай вобласці, на Мадагаскары, у палярных абласцях, паўночна-заходняй Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амерыкі. Насяляюць самыя разнастайныя ландшафты: ад трапічных лясоў да арктычнай тундры, у гарах сустракаюцца да ніжняй кромкі леднікоў. Вядуць наземны ці дравесны лад жыцця.
Выкарыстанне
правіцьШэраг відаў мае прамысловае значэнні і здабываецца дзеля футра ці мяса. У сямействе ёсць шкоднікі сельскай гаспадаркі (суслікі) і пераносчыкі небяспечных захворванняў чалавека (суркі, суслікі).