Вавё́ркі (Sciurus) — род грызуноў сямейства вавёркавых. Апроч уласна роду Sciurus, вавёркамі называюць таксама шэраг прадстаўнікоў сямейства вавёркавых з радоў бурундуковыя вавёркі (Tamiasciurus), пальмавыя вавёркі (Funambulus) і іншых. Уласна род Sciurus аб'ядноўвае каля 30 відаў, распаўсюджаных у Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і ўмераным поясе Азіі.

Вавёркі

Вавёрка звычайная (Sciurus vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sciurus Linnaeus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180171
NCBI  10001
EOL  34612

Вавёрка роду Sciurus мае падоўжанае цела з пухнатым доўгім хвастом, доўгія вушы, колер цьмяна-буры з белым брушкам, часам шэры (асабліва ўзімку).

Распаўсюджванне

правіць
 
Каўказская вавёрка

Вавёркі распаўсюджаны па ўсім свеце, апроч Аўстраліі і Антарктыды. Больш за ўсё відаў вавёрак сустракаецца на тэрыторыі амерыканскіх кантынентаў: у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. За межамі Амерыкі сустракаецца ўсяго 3 віды вавёрак:

 
Японская вавёрка

У XVIII ст. з развіццём тэхнікі і гандлю паміж ЗША і Вялікабрытаніяй, у Еўропу быў інтрадуцыраваны адзін з паўночнаамерыканскіх відаў вавёрак — Каралінская вавёрка.