Вагонная каляска

(Пасля перасылкі з Вагонны вазок)

Вагонны вазок, або вагонная каляска — асноўны элемент хадавой часткі вагона, уяўляе сабой паваротную прыладу, на якую абапіраецца кузаў вагона. Асноўная перавага вагоннай каляскі — малая жорсткая колавая база, што забяспечвае ўпісанне ў крывыя малога радыусу. Першыя вагоны, якія абапіраюцца на паваротныя каляскі з'явіліся ў Вялікабрытаніі ў 1874 годзе[1].

Каляскі вагонаў: а) — тыпу ЦНДІ-Х3-0 грузавога вагона: 1 — колавая пара; 2 — бакавіна; 3 — рысорны камплект; 4 — клінавы гасільнік ваганняў; 5 — букса;
б) — тыпу КВЗ-ЦНДІ пасажырскага вагона: 1 — тармазная калодка; 2 — буксавае рысорнае падвешванне; 3 — склізгун; 4 — падпятнік; 5 — рама; 6 — букса; 7 — цэнтральнае рысорнае падвешванне; 8 — гасільнік ваганняў.

Будова правіць

 
Самаходная каляска вагона метрапалітэна 81-714. Частка абсталявання знятая 1 — рама; 2 — цэнтральная бэлька; 3 — спружыны цэнтральнага рысорнага падвешвання; 4 — букса; 5 — спружыны буксавага рысорнага падвешвання; 6 — цягавы ланцужок; 7 — пятнік; 8 — склізгун; 9 — падвеска цягавага рэдуктара; 10 — цягавы рэдуктар; 11 — колавая пара; 12 — кулачковая муфта; 13 — цягавы электрарухавік; 14 — тармазныя цягі; 15 — тармазная калодка; 16 — адцягваючая прылада
 
Змена каляскі вагона ў Брэсце

Асноўнымі вузламі вагоннай каляскі з'яўляюцца:

  • рама або бэлька — элементы, на якія абапіраецца кузаў вагона;
  • колавыя пары — элементы, прызначаныя для ўтрымання каляскі на рэйках;
  • буксы — элементы, прызначаныя для перадачы ціску ад рамы на шыйкі восей колавых пар, а таксама — для абмежавання падоўжнага і папярочнага перамяшчэння колавай пары;
  • рысорнае падвешванне — элемент, прызначаны для змякчэння удараў і памяншэння амплітуды ваганняў, якія перадаюцца ад колавых пар праз буксы на раму;
  • тармазныя калодкі
  • цягавыя рухавікі і цягавыя прывады (прымяняюцца на калясках самаходных экіпажаў (маторны вагон, аўтаматрыса)).

Найбольшае распаўсюджванне атрымалі двухвосевыя каляскі, як найбольш простыя. Таксама сустракаюцца і трохвосевыя каляскі (6-восныя вагоны), якія адрозніваюцца больш складанай канструкцыяй рамы. Чатырохвосевыя каляскі пераважна ўяўляюць сабой дзве двухвосевыя каляскі злучаныя адной бэлькай. Перадача гарызантальных высілкаў ад каляскі на кузаў перадаецца пераважна з дапамогай шворана — спецыяльнага штыра, усталяванага ў геаметрычным цэнтры павароту каляскі. Вертыкальныя нагрузкі перадаюцца з дапамогай цэнтральнага падпятніка і (або) бакавых склізгуноў, якія служаць для абмежавання бакавой гайданкі вагона, а таксама зніжэння звілістага руху пры праходжанні крывых участкаў пуці.

Адрозненні ў шырыні каляі Расійскіх і Еўрапейскіх чыгуначных пуцёў патрабуюць перастаноўкі вагоннай каляскі кожны раз пры руху з Расіі ў Еўропу і назад.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Jenkinson, David (1988). British Railway Carriages of the 20th Century - Volume 1: The end of an era, 1901-22. London: Guild Publishing. p. 10. CN 8130. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ID= і |id= specified (даведка)

Літаратура правіць

  • Вагонная тележка // Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — С. 51. — ISBN 5-85270-115-7.

Спасылкі правіць