Вадзяны млын (Паставы)

Паставы

Вадзяны млын — будынак у г. Паставы (Пастаўскі раён). Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры гораду, каля плаціны моста цераз р. Мядзелка. Пабудаваны з цэглы ў 2-й палове XIX ст.

Славутасць
Вадзяны млын
55°06′47″ пн. ш. 26°50′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Паставы
Тып будынка вадзяны млын
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы

другая палова

XIX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000572шыфр 212Г000572
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Вадзяны млын на р. Мядзелка

Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана рызалітам. Галоўны ўваход падкрэслены цыркульным арачным праёмам з дзюма невысокімі калонамі. Масіўныя сцены прарэзаныя невялікімі прамавугольнымі вокнамі, крапаваныя прафіляванымі міжпаверхавымі паясамі і карнізам. На першым паверсе знаходзіліся турбіна і шматступеньчатая трансмісія, на другім — жорны, на трэцім — дапаможныя памяшканні.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць