Вадзім Іосіфавіч Шадыра
Вадзім Іосіфавіч Шадыра (нар. 1 сакавіка 1947, Пячора (горад), Комі АССР, РСФСР) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1981), дацэнт (1987).
Вадзім Іосіфавіч Шадыра | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1947 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | археолаг |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2003) |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Г. В. Штыхаў |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 сакавіка 1947 года ў Пячоры Комі АССР (цяпер Рэспубліка Комі, Расія).
У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1965 па 1967 гг. працаваў слесарам-зборшчыкам радыёапаратуры на прыборабудаўнічым заводзе ў Маладзечне. У 1968—1972 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам у Мінскім абласным краязнаўчым музеі, а з 1973 па 1974 гг. старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. З 1974 да 1992 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1976—1979 гг. навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларускай ССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Плямёны днепра-дзвінскай культуры Беларускага Падзвіння (VIII—V стст. да н.э. — IV ст. н.э.)» (навук. кіраўнік — Г. В. Штыхаў). З 1992 года — загадчык аддзелам археалогіі жалезнага веку, а з 2006 года — загадчык сектара археалогіі эпохі бронзы і жалеза Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2003 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларускае Падзвінне ў эпоху жалеза і ранняга сярэднявечча», якая не была зацверджана Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі.
Навуковыя інтарэсы
правіцьАрхеалагічныя даследаванні помнікаў жалезнага веку і ранняга сярэднявечча басейна р. Заходняя Дзвіна і Верхняга Падняпроўя на тэрыторыі Беларусі.
Працы
правіцьКнігі
правіць- Беларускае Падзвінне: І тысячагоддзе н.э. / В. І. Шадыра; НАН Беларусі, Інстытут гісторыі; [Навук. рэд. Г. В. Штыхаў]. — Мн.: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2006. — 148, [1] с. — ISBN 985-6769-14-0.
- Ранний железный век северной Белоруссии / В. И. Шадыро; АН Белорусской ССР, Ин-т истории; Под ред. А. Г. Митрофанова. — М.: Наука и техника, 1985. — 123, [3] с.
Узнагароды
правіць- медаль Францыска Скарыны (2021)[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Шадыра Вадзiм Iосiфaвiч Архівавана 22 верасня 2016. біяграфія на сайце Інстытута гісторыі НАН Беларусі
- Зайкоўскі, Э. М. Шадыра Вадзім Іосіфавіч / Э. М. Зайкоўскі // Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 461, [1] с. — С. 413. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- Шадыра Вадзiм Iосiфaвiч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 649—650. — ISBN 5-85700-077-7.
- Шадыра Вадзiм Iосiфaвiч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — Мн.: БелЭн, 2003. — 509, [1] с. — С. 359. — ISBN 985-11-0279-2.
- Шадыра Вадзiм Iосiфaвiч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6: У 2 кн. Кн. 2: Усвея — Яшын. Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 612, [1] с. — С. 190. — ISBN 985-11-0276-8.
- Шадыро Вадим Иосифович // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929―2008: биобиблиографический справочник / [Г. В. Корзенко и др.; редакционный совет: А. А. Коваленя (председатель) и др.]; НАН Беларуси, Институт истории. — Мн.: Белорусская наука, 2008. — 421, [2] с. — С. 346—347. — ISBN 978-985-08-0855-4.
- Шадыро Вадим Иосифович // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко; НАН Беларуси, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — 469, [1] с. — С. 429—430. — ISBN 978-985-08-0855-4.