Вадзім Пятровіч Бальбух
Вадзім Бальбух (нар. 4 мая 1993, Стаханаў, Украіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Поўнае імя | Вадзім Пятровіч Бальбух | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 мая 1993[1] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Белшына | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец ДЮСШ бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2014 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды бабруйчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 31 жніўня 2014 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Болей у Вышэйшай лізе ў складзе «Белшыны» не згуляў і па заканчэнні сезона 2014 пакінуў каманду.
У сезоне 2015 гуляў Першай лізе за «Слонім», правёў усе 30 матчаў чэмпіянату. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у светлагорскім «Хіміку», аднак сезон пачаў у Другой лізе ў складзе «Асіповічаў», дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2016 года перайшоў у пінскую «Хвалю»[2], разам з якой перамог у Другой лізе. У сезоне 2017 быў адным з асноўных ігракоў «Хвалі» ў Першай лізе.
У лютым 2018 года праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак не падышоў[3] і неўзабаве падоўжыў кантракт з «Хваляй»[4]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[6]. Аднак, за «Смаргонь» правёў усяго два матчы, і па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў каманду.
У 2019—2020 гадах гуляў за светлагорскі «Хімік», дзе быў трывалым іграком стартавага складу. У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове, стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2023 з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.
Дасягненні
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Белшына | 13 | 0 | |
2011 | дубль | Белшына | 32 | 4 | |
2012 | дубль | Белшына | 19 | 0 | |
2013 | дубль | Белшына | 14 | 0 | |
2014 | Д1 | Белшына | 1 | 0 | |
2015 | Д2 | Слонім | 30 | 1 | |
2016 (1) | Д3 | Асіповічы | 12 | 4 | |
2016 (2) | Д3 | Хваля | 12 | 3 | |
2017 | Д2 | Хваля | 27 | 4 | |
2018 (1) | Д2 | Хваля | 13 | 1 | |
2018 (2) | Д2 | Смаргонь | 2 | 0 | |
2019 | Д2 | Хімік | 27 | 1 | |
2020 | Д2 | Хімік | 24 | 2 | |
2021 | Д2 | Орша | 20 | 1 | |
2022 | Д2 | Орша | 24 | 3 | |
2023 | Д2 | Орша | 32 | 10 |
Крыніцы
правіць- ↑ Vadim Balbukh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ В "Волне" пополнение (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (12 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2018.
- ↑ Жданок на просмотре в «Крумкачах», Бальбух, Белявский, Завадский, Лебедев и Марков не подошли клубу (руск.). by.tribuna.com (13 лютага 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ В "Волне" пополнение (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2019.
- ↑ Бальбух, И.Курган и Пицык покинули "Волну" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (16 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019.
- ↑ "Трансферы клуба". Афіцыйны сайт «Смаргоні»(руск.). 2018-07-26. Архівавана з арыгінала 2018-08-15.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка) - ↑ Шесть игроков продлили контракт с "Оршей", игроком команды также стал Кучеров (руск.). football.by (5 лютага 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ "Белшина" объявила имя первого межсезонного новобранца (руск.). football.by (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.