Вадзім Мікалаевіч Шабека
Вадзі́м Мікала́евіч Шабе́ка (руск.: Вадим Николаевич Шебеко; 11 ліпеня 1864 — 12 лістапада 1943, Парыж) — рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, ваенны агент у ЗША і Германіі, гродзенскі губернатар і маскоўскі граданачальнік.
Вадзім Мікалаевіч Шабека | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Міхайлавіч Баярскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сяргеевіч Рымскі-Корсакаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Міхайлавіч Баярскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Мікалаевіч Крэйтан | ||||||
Нараджэнне | 11 ліпеня 1864 | ||||||
Смерць |
12 лістапада 1943 (79 гадоў) |
||||||
Род | Шабека | ||||||
Бацька | Мікалай Ігнатавіч Шабека[d] | ||||||
Маці | Mariya Goncharova[d] | ||||||
Жонка | Вера Уладзіміраўна Кляйнміхель | ||||||
Адукацыя | Мікалаеўская ваенная акадэмія | ||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1882—1917 | ||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||
Род войскаў | Гвардыя, Генштаб | ||||||
Званне | Генерал-маёр | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Праваслаўны. Сын генерала-ад-кавалерыі Мікалая Ігнацьевіча Шабекі і Марыі Іванаўны Ганчаровай (1839—1935), пляменніцы Наталлі Ганчаровай. Брат дыпламата Мікалая Мікалаевіча Шабекі.
Скончыў Пажаскі корпус (1884), быў выпушчаны карнетам у Кавалергардскі полк. У 1894 годзе скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (па 1-ым разрадзе).
Чыны: камер-паж (1883), паручнік (1888), штабс-ротмістр гвардыі (1894), капітан ГШ (1894), падпалкоўнік (1899), палкоўнік (за адзнаку, 1903), флігель-ад’ютант (1904), генерал-маёр (за адзнаку, 1913) з залічэннем у Світу.
Служыў старэйшым ад’ютантам штаба 2-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (1895—1896). У 1896—1899 гадах знаходзіўся ў распараджэнні ваеннага агента ў Канстанцінопалі. Затым займаў пасады ваеннага агента ў ЗША (1899—1901) і Германіі (1901—1905). У 1904—1905 гадах знаходзіўся пры германскім імператары.
У 1905 годзе вярнуўся ў Расію і служыў у Генеральным штабе (1905—1913). Затым займаў пасады Саратаўскага віцэ-губернатара (люты—кастрычнік 1913), Гродзенскага губернатара (1913—1916). У лютым 1916 года быў прызначаны маскоўскім граданачальнікам, у красавіку 1917 года — звольнены ад службы па прашэнні, з мундзірам і пенсіяй.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі эміграваў ва Францыю. У 1920-я—1930-я гады быў саўладальнікам чайнай з антыкварнай крамай «Баярскі церам» у цэнтры Парыжа.
Памёр у 1943 годзе ў Парыжы.
Сям’я Правіць
Першая жонка (з 20 жніўня 1908; Брусель)[1] — Маргарыта Карлаўна Кандрацьева (1871—1919), народжаная баранеса Шылінг, удава памочніка матэрыяльных службаў Прывіслінскіх чыгунак. Дзеці народжаныя да шлюбу:
- Уладзімір (1896—1920), паручнік Кавалергардскага палка, удзельнік Белага руху, ад’ютант генерала Слашчова. У 1920 годзе быў забіты бомбай на станцыі Джанкой.
- Фёдар (1898—1983), выпускнік Пажаскага корпуса (1917), кавалергард, удзельнік Белага руху. У эміграцыі ў Францыі.
- Марыя (?—пасля 1946)
Другая жонка — графіня Вера Уладзіміраўна Кляйнміхель (1877—1948), фрэйліна, дачка У. П. Кляйнміхеля, разведзеная княгіня Арбеліяні. Даводзілася Шабеку траюраднай сястрой. Аўтарка ўспамінаў, памерла ў Парыжы.
- Вера (11.12.1919; Парыж— ?), у 1951 годзе ў Леоне выйшла замуж за Жана Леона Бішэ.
Узнагароды Правіць
- Ордэн Святога Станіслава 3-й ст. (1895);
- Ордэн Святой Ганны 3-й ст. (1901);
- Ордэн Святога Станіслава 2-й ст. (1903);
- Ордэн Святой Ганны 2-й ст. (1905);
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ст. (1908);
- Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ст. (1911);
- Найвышэйшая падзяка (ВП 05.11.1914);
- Ордэн Святога Станіслава 1-й ст. (1915);
- Найвышэйшая падзяка (ВП 06.12.1915);
- Ордэн Святой Ганны 1-й ст. (1916).
- Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»;
- Медаль «У памяць каранацыі Імператара Мікалая II»;
- Медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дому Раманавых» (1913);
- Медаль «За працы па выдатным выкананні ўсеагульнай мабілізацыі 1914 г.» (1915).
Замежныя:
- балгарскі Ордэн Святога Аляксандра 4-й ст. (1900);
- чарнагорскі Ордэн Князя Данііла I 4-й ст. (1900);
- асманскі Ордэн Меджыдые 3-й ст. (1900);
- персідскі Ордэн Льва і Сонца 2-й ст. (1902);
- прускі Ордэн Кароны 2-й ст. (1903);
- вюртэмбергскі Ордэн Фрыдрыха 2-й ст. (1904);
- гесэнскі Ордэн Філіпа Вялікадушнага 2-й ст. (1906);
- дацкі Ордэн Данеброга 2-й ст. (1910).
Зноскі
- ↑ ЦГИА СПб. ф.19. оп.126. д.1691. с. 192.
Літаратура Правіць
- Волков С. В. Офицеры российской гвардии: Опыт мартиролога М.: Русский путь, 2002. СС. 531—532
- Гродненские губернаторы (1801—1917 гг.): документально-биографические очерки / Т. Ю. Афанасьева, Р. Ф. Горячева, В. В. Швед. — Гродно, 2007. СС. 138—139
Спасылкі Правіць
- Вадзім Мікалаевіч Шабека на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Вадзім Мікалаевіч Шабека на сайце Руская армія ў Вялікай вайне
- Біяграфія на сайце «Руская імператарская армія» Архівавана 20 кастрычніка 2020.