Вадзім Юр’евіч Паноў

(Пасля перасылкі з Вадзім Юр'евіч Паноў)

Вадзім Юр'евіч Паноў (15 лістапада 1972) — расійскі пісьменнік-фантаст. Аўтар цыклу кніг «Тайный город» (гарадское фэнтэзі), «Анклавы» (кіберпанк), «La Mystique De Moscou» (гарадское фэнтэзі) і «Герметикон» (стымпанк).

Вадзім Паноў
Панов Вадим Юрьевич
Вадзім Паноў на фестывалі фантастыкі «Зорны мост», Харкаў, 2010
Вадзім Паноў на фестывалі фантастыкі «Зорны мост», Харкаў, 2010
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 лістапада 1972(1972-11-15)[1] (51 год) ці 1972[2]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік-фантаст
Гады творчасці 2001 — сучасны час
Жанр гарадское фэнтэзі, кіберпанк, стымпанк
Дэбют Войны начинают неудачники
Прэміі Сярэбраны Кадуцэй - двойчы (Зорны Мост 2005, 2007), Фантаст года (РосКон 2010)
vadimpanov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вадзім Паноў нарадзіўся 15 лістапада 1972 года ў «класічнай сям'і ваеннага ўзору». Часта мяняў месца жыхарства і школы. У 1983 годзе сям'я Пановых пераехала ў Маскву, дзе Вадзім, скончыўшы школу, у 1989 годзе паступіў у Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ), на факультэт радыёэлектронікі лятальных апаратаў (ФРЭЛА). Падчас вучобы ён актыўна прымаў удзел у дзейнасці студэнцкага тэатра «Зеркало», дзе ў 1994 годзе па яго п'есе быў пастаўлены спектакль «Такія гульні». У МАІ Вадзім сустрэў сваю будучую жонку — Наталлю. У 1995 годзе Паноў скончыў МАІ з дыпломам радыёінжынера.

Літаратурная дзейнасць Панова пачалася ў 2001 годзе, калі быў апублікаваны «фэнтэзійна-гарадскі» раман «Войны начинают неудачники», які паклаў пачатак цыклу «Тайный город», пісьменніку ў той час было 29 гадоў.

Па словах самога Панова: «Мне спадабалася пісаць кнігі, я рады, што мае гісторыі цікавы многім людзям, а таму пасля „Тайного города“ з'явіліся „Анклавы“ і зборнік „La Mystique De Moscou“, містычная серыя, якую я вельмі хачу працягнуць». Пісьменнік рэгулярна праводзіць сустрэчы з чытачамі, дае шмат інтэрв'ю, падтрымлівае стасункі з прыхільнікамі на форуме свайго сайта.

Паноў — бацька двух дачок, Паліны і Ірыны. Жонка пісьменніка, Наталля, першы і самы «суровы крытык» усіх яго твораў. Вадзім Паноў акрамя творчасці займаецца бізнесам.

Творы правіць

«Тайный город» правіць

  • Войны начинают неудачники
  • Командор войны
  • Атака по правилам
  • Все оттенки черного
  • И в аду есть герои
  • Наложницы Ненависти
  • Куколка Последней Надежды
  • Тень Инквизитора
  • Кафедра странников
  • Правила крови (сборник рассказов)
    • Другие боги
    • Борода дьявола
    • Правила крови
    • Совершить невозможное
    • Тиха украинская ночь… (в соавторстве)
  • Королевский крест
  • Царь горы (книга)
  • День Дракона
  • Запах страха
  • Ребус Галла
  • Паутина противостояния
  • Головокружение (роман)

«Анклавы» правіць

  • Московский клуб
  • Поводыри на распутье
  • Костры на алтарях
  • Продавцы невозможного
  • Хаосовершенство

«La Mystique De Moscou» правіць

  • Таганский перекресток (сборник рассказов)
    • Правильное решение
    • Ведьма
    • Половинки
    • Круг любителей покушать
    • Горевестница
    • Дикая стая
    • Берег падающих звёзд
    • Бонсай
    • Таганский перекрёсток
  • Занимательная механика
  • Ручной привод

«Герметикон» правіць

  • Последний адмирал Заграты
  • Красные камни Белого
  • Кардонийская рулетка

«Prime World» правіць

  • Праймашина

Зноскі

  1. Vadim Panov // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. Czech National Authority Database Праверана 14 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць