Вадстэ́на (шведск.: Vadstena) — горад на ўсходзе Швецыі ў лене Эстэргётланд, размешчанае на ўсходнім беразе возера Ветэрн. Цэнтр аднайменнай камуны. Насельніцтва — 5 613 чалавек (2010). Важны турыстычны цэнтр.

Вадстэна
Vadstena
Герб
Герб
Краіна
Лен
камуна
Каардынаты
Плошча
3,41 км²
Насельніцтва
  • 5 734 чал. (31 снежня 2020)[1]
Шчыльнасць
1,646 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Вадстэна на карце Швецыі
Вадстэна (Швецыя)
Вадстэна

Гісторыя

правіць

У XII стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Вадстэны існавала царква ў раманскім стылі — гэта быў адзін з этапаў паломніцкага шляху ў Тронхейм. У XIII стагоддзі кароль Вальдэмар Біргерсан пабудаваў тут свой палац. У 1346 кароль Магнус Эрыксан падараваў гэты палац Святой Біргіце, якая заснавала Вадстэнскі кляштар — кляштар Ордэна брыгітак. У 1400 Вадстэна атрымлівае гарадскія прывілеі і становіцца важным паломніцкім цэнтрам. У 1545 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў у Вадстэне замак, а ў 1550 — канфіскаваў маёмасць кляштара і прагнаў манахаў (манашкі заставаліся там да 1595 года). З 1637 кляштар ужываецца ў якасці дому для салдат-інвалідаў, у 1783 становіцца турмой, а з 1829 — часткай шпіталя. У 18481853, у сувязі з будаўніцтвам Гёта-канала, у Вадстэне быў пабудаваны порт на возеры Ветэрн. Для яго будаўніцтва былі разабраны абарончыя валы замка. У 1874 была пракладзена чыгунка (канчаткова зачыненая з 1963).

Славутасці

правіць

Галерэя

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць