Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь

ваенная акадэмія

Ваéнная акадэмія Рэспублікі Беларусь (ВАРБ) — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь і галаўная ўстанова адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ваенных кадраў.

Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
(ВА РБ)
Заснаваны 1995
Тып Дзяржаўны
Начальнік Андрэй Міхайлавіч Гарбаценка
Студэнты каля 2500
Дактарантура 250 кандыдатаў навук
Дактары 20
Выкладчыкаў 700
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас Мінск-57, установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».
Сайт varb.mil.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 192 ад 17 мая 1995 года на базе двух вучылішчаў — Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага. Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча стала пераемнікам Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнаваеннага вучылішча (МВВПАВ), якое было заснавана 10 мая 1980 года, і за час свайго існавання (да 1991 года) ажыццявіла 11 выпускаў і падрыхтавала больш 1900 афіцэраў, 35 з іх па завяршэнні вучобы атрымалі залатыя медалі. Больш за 150 яго выпускнікоў прайшлі афганскую вайну. З 1980 па 1991 год у Мінскім ваенна-палітычным вучылішчы атрымалі ваенную адукацыю 900 чалавек з 21 замежнай краіны.

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці, МВВПАВ было пераўтворана ў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча.

Сёння ўстанова адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» уваходзіць у лік найбуйнейшых ВНУ краіны і мае спецыяльны дазвол (ліцэнзію) № 02100/0533105 на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці.

29 кастрычніка 2020 года з акадэміі быў вымушаны звольніцца выкладчык ваеннай гісторыі кафедры тактыкі Віталь Чырвінскі. Кіраўніцтва акадэміі пачало аказваць на яго ціск, пагражаючы звальненнем пасля таго, як ён быў заўважаны на дазволеным пікеце Святланы Ціханоўскай у час перадвыбарнай кампаніі ў жніўні таго ж года. Пасля яму выгаворвалі за тое, што ён быццам бы крычаў з балкона «Жыве Беларусь!» і за размешчаныя на вокнах уласнай кватэры белыя лісткі паперы (сімвал падтрымкі пратэстоўцаў)[1].

Навучанне і матэрыяльна-тэхнічная база

правіць

Акадэмія налічвае 9 факультэтаў — Генеральнага штабу, агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў, ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Рыхтуюцца спецыялісты па 20 спецыяльнасцях, 7 напрамках і 35 спецыялізацыях.

Навучанне курсантаў на афіцэраў з вышэйшай ваеннай спецыяльнай адукацыяй для замяшчэння першасных афіцэрскіх пасад (з прысваеннем звання лейтэнант з тэрмінам навучання 4 ці 5 гадоў (у залежнасці ад спецыяльнасці).

Выкладчыцкі калектыў налічвае звыш 700 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў і больш за 250 кандыдатаў навук, 25 прафесараў і каля 200 дацэнтаў. Многія з іх носяць ганаровыя званні заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі, заслужаных работнікаў вышэйшай школы, заслужаных вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

Значнае месца ў навучанні будучых афіцэраў займае агульнаваенная і фізічная падрыхтоўка. Разнастайная і добра абсталяваная спартыўная база спрыяе рабоце шматлікіх спартыўных секцый.

Факультэты і спецыяльнасці

правіць
№ п/п Пералік спецыяльнасцей, спецыялізацый (напрамкаў спецыяльнасцей) Кваліфікацыя Тэрмін навучання
Агульнавайсковы факультэт
1 Кіраванне мотастралковымі падраздзяленнямі Спецыяліст па кіраванню — інжынер 4 гады
2 Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый па спецыялізацыі: кіраванне падраздзяленнямі спецыяльнай разведкі Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў 5 год
3 Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый па спецыялізацыі: кіраванне падраздзяленнямі вайсковай разведкі Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў 5 год
4 Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый па спецыялізацыі: кіраванне падраздзяленнямі вайсковай разведкі Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў 5 год
5 Кіраванне танкавымі падраздзяленнямі Спецыяліст па кіраванню — інжынер 4 гады
6 Тылавое забеспячэнне войскаў па спецыялізацыі: забеспячэнне гаручым Спецыяліст па кіраванню 4 гады
7 Ідэалагічная праца ў падраздзяленнях па кірунку: ідэалагічная праца (Узброеныя Сілы) Спецыяліст па ідэалагічнай працы 4 гады
8 Кіраванне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі Спецыяліст па кіраванню — інжынер 5 год
9 Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм, па спецыялiзацыi эксплуатацыя і рамонт артылерыйскіх радыётэхнічных сістэм Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
10 Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення па спецыялізацыі: эксплуатацыя і рамонт артылерыйскага ўзбраення Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання
11 Тэлекамунікацыйныя сістэмы Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
12 Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм кіравання Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
13 Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Факультэт супрацьпаветранай абароны
14 Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Факультэт ваеннай разведкі
15 Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў 5 год
16 Тэлекамунікацыйныя сістэмы (кірунак «тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)») Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Авіяцыйны факультэт
17 Кіраванне паветраным рухам, баявое кіраванне авіяцыяй Інжынер па кіраванні паветраным рухам. Спецыяліст па кіраванню 5 год
18 Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам па кірунку: франтавая авіяцыя Пілот-інжынер самалёта. Спецыяліст па кіраванню 5 год
19 Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам па кірунку: вайсковая авіяцыя Пілот-інжынер верталёта. Спецыяліст па кіраванню 5 год
20 Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам па кірунку: штурманская авіяцыя Штурман-інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
21 Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм

па спецыялізацыі: прымяненне падраздзяленняў і вайсковых часцей радыётэхнічнага забеспячэння палётаў авіяцыі, эксплуатацыя і рамонт радыётэхнічных сродкаў палётаў авіяцыі

Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
22 Тэхнічная эксплуатацыя электрасістэм і пілатажныя-навігацыйных комплексаў лятальных апаратаў Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
23 Тэхнічная эксплуатацыя пілатуемых лятальных апаратаў і іх сілавых установак Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
24 Тэхнічная эксплуатацыя комплексаў узбраення лятальных апаратаў Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
25 Тэхнічная эксплуатацыя бартавых радыёэлектронных комплексаў лятальных апаратаў Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Факультэт унутраных войскаў
26 Кіраванне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў Спецыяліст па кіраванню — юрыст 4 гады

Начальнікі

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць