Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ
Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова, якая існавала з 1918 па 1998 год. Задачай акадэміі была падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай і вышэйшай ваенна-спецыяльнай адукацыяй.
Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ | |
---|---|
Заснаваны | 1918 |
Рэарганізаваны | 1998 |
Год рэарганізацыі | 1998 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Масква |
Юрыдычны адрас | 119810, г. Масква, Г-810, праезд Дзявоцкага Поля, дом 4 |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да рэвалюцыі
правіцьВаенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ вядзе гісторыю ад Мікалаеўскай (Імператарскай) акадэміі Генеральнага штаба, заснаванай 26 лістапада 1832 года. Мікалаеўская акадэмія Генеральнага штаба была ваенна-навуковым цэнтрам Расійскай дзяржавы. За час існавання з яе сцен было выпушчана некалькі тысяч афіцэраў з вышэйшай ваеннай адукацыяй, якія занялі практычна ўсе вышэйшыя адміністрацыйныя і камандныя пасады ў арміі і заклалі асновы вышэйшай ваеннай школы Расіі.
Савецкі перыяд
правіць3 мая 1918 года Мікалаеўская акадэмія была рэарганізавана ў Акадэмію Штаба РСЧА. Першы набор лістапада 1918 г. прыняў 183 слухачоў. У 1921 была ператворана ў Ваенную Акадэмію РСЧА. 9 студзеня 1922 г. загадам Рэўваенсавета Рэспублікі акадэмія была адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. З 31 кастрычніка 1925 па 1998 г. акадэмія насіла імя М. В. Фрунзэ, які кіраваў ёю з 1923 па 1925 г. 18 снежня 1934 г. Акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна. У гады Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на эвакуацыю ў горад Ташкент, заняткі ў акадэміі не спыняліся. У канцы 1941 года Загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў акадэміі былі арганізаваны 3-месячныя курсы па паскоранай падрыхтоўцы афіцэраў для стварэння рэзерву камандзіраў батальёнаў і палкоў. Састаў быў набраны з тых, хто меў практычны баявы досвед, параненых, якія ачунялі, пісьменных і валявых афіцэраў[1]. 21 лютага 1945 г. акадэмія была адзначана ордэнам Суворава I ступені. 8 снежня 1978 г. ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Была ўзнагароджана 9 ордэнамі іншых сацыялістычных краін. Акадэмія падрыхтавала дзясяткі тысяч афіцэраў, з іх каля трыццаці сталі Маршаламі Савецкага Саюза і Галоўнымі маршаламі родаў войскаў, больш за шэсцьдзясят — генераламі арміі і маршаламі родаў войскаў. Выпускнікамі акадэміі сталі Будзённы, Ватуцін, Конеў, Маліноўскі, Захараў, Ракасоўскі, Чуйкоў. Больш за 700 выпускнікоў акадэміі ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза і Героя Расійскай Федэрацыі.
Акадэмія пасля 1991 года
правіць1 лістапада 1998 года на падставе Пастановы Урада РФ ад 29 жніўня 1998 г. № 1009 на базе Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя Р. Я. Маліноўскага і 1-х Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал» імя Б. М. Шапашнікава была ўтворана Агульнавайсковая акадэмія Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Кіраўнікі Акадэміі
правіць- 1918—1919 Антон Карлавіч Клімовіч
- 1919—1921 Андрэй Яўгенавіч Снесараў
- 1921—1922 Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі
- 1922—1922 Анатоль Ільіч Гекер
- 1922—1924 Павел Паўлавіч Лебядзеў
- 1924—1925 Міхаіл Васільевіч Фрунзэ
- 1925—1932 Роберт Пятровіч Эйдэман
- 1932—1935 Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў
- 1935—1937 Аўгуст Іванавіч Корк
- 1937—1939 Мікалай Андрэевіч Вяроўкін-Рахальскі
- 1939—1941 Міхаіл Сямёнавіч Хозін
- 1941—1944 Андрэевіч Вяроўкін-Рахальскі
- 1944—1948 Нікандр Яўлампіевіч Чыбісаў
- 1948—1950 Вячаслаў Дзмітрыевіч Цвятаеў
- 1950—1954 Аляксей Сямёнавіч Жадаў
- 1954—1968 Павел Аляксеевіч Курачкін
- 1968—1969 Андрэй Трафімавіч Стучэнка
- 1969—1978 Аляксей Іванавіч Радзіеўскі
- 1978—1982 Павел Васільевіч Мельнікаў
- 1982—1985 Генадзь Іванавіч Абатураў
- 1985—1991 Уладзімір Мікалаевіч Кончыц
- 1991—1991 Уладзімір Мікалаевіч Лобаў
- 1992—1997 Фёдар Міхайлавіч Кузьмін
- 1997—1998 Леанід Сяргеевіч Золатаў
Вядомыя выпускнікі
правіць- Леў Міхайлавіч Даватар, военачальнік, генерал-маёр (1941), Герой Савецкага Саюза (1941)
- Станіслаў Галімавіч Хажэеў, міністр абароны ПМР
Зноскі
- ↑ Архив Красной Армии, ф. 4, оп. 11, д. 66, л. 284.
Спасылкі
правіць- Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Архівавана 26 мая 2007.