Ваенная дактрына
Ваенная дактрына — дэкларацыя (дактрына) і палітыка дзяржавы ў галіне абароны. Гэта сістэма афіцыйных поглядаў і палажэнняў, якая ўстанаўлівае напрамак ваеннага будаўніцтва, падрыхтоўкі дзяржавы і ўзброеных сіл да вайны, спосабы і формы яе вядзення. Асноўныя палажэнні ваеннай дактрыны складаюцца і змяняюцца ў залежнасці ад палітыкі і грамадскага ладу, узроўню развіцця прадукцыйных сіл, новых навуковых дасягненняў і характару чаканай вайны.
Вызначэнне
правіць«Абаронная бяспека» — больш шырокае паняцце, чым «ваенная бяспека», Яна забяспечваецца намаганнямі ўсёй краіны або дзяржавы з улікам не толькі ваенных, але і эканамічных, інфармацыйных і іншых фактараў.
Дактрынальныя пытанні ў тым ці іншым выглядзе знаходзяць адлюстраванне ў розных дакументах:
- Канстытуцыя;
- Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі;
- Канцэпцыя знешняй палітыкі;
- розныя заканадаўчыя дакументы мірнага і ваеннага часу («Закон аб бяспекі», «Закон аб абароне», «Закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» і іншыя);
- у баявых і агульнавайсковых дакументах.
Найважнейшыя з дактрынальныэ пытанняў акумулююцца ў асновах ваеннай (абароннай) дактрыны, напрыклад:
- Пагрозы бяспекі і абаронныя задачы;
- Палітычныя і прававыя асновы ваеннай (абароннай) дактрыны;
- Ваенна-стратэгічныя асновы ваеннай (абароннай) дактрыны;
- Ваенна-эканамічныя і ваенна-тэхнічныя асновы ваеннай (абароннай) дактрыны.
Як сістэмы прынятых у дзяржаве афіцыйных поглядаў ваенныя дактрыны ёсць у любой дзяржаве.
У свеце
правіцьЗноскі
- ↑ Изменение военной доктрины США в период с 1945 по 1996 г.
- ↑ Стратегия безопасности. Военные доктрины России и США // НГ, 14.07.2018
- ↑ Военная доктрина США
- ↑ Ваенная дактрына ЗША, арыентаваная на павышэнне баявых магчымасцяў перспектыўных фарміраванняў у сучасных войнах і ўзброеных канфліктах за кошт дасягнення інфакамунікацыйнай перавагі, аб’яднання ўдзельнікаў ваенных (баявых) дзеянняў у адзіную сетку. (гл. Сетэцэнтрычная вайна) [1]
- ↑ Мирзиёев утвердил Оборонную доктрину Узбекистана
- ↑ ВОЕННАЯ ДОКТРИНА РЕСПУБЛИКИ УЗБЕКИСТАН 2018г.