Ваенна-марская акадэмія ЗША
Ваенна-марская акадэмія ЗША (англ.: United States Naval Academy) — федэральная спецялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Анапаліс у штаце Мэрыленд, ЗША.
Ваенна-марская акадэмія ЗША | |
---|---|
англ.: United States Naval Academy | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: United States Naval Academy |
Заснаваны | 1845 |
Студэнты | 4 400 і 4 538[1][2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Анапаліс, Мэрыленд, ЗША |
Узнагароды |
Сярэбранае кавадла[d] (1984) |
Сайт | usna.edu |
![]() |
Акадэмія заснавана 10 кастрычніка 1845 года падчас знаходжання Джорджа Бэнкрафта на пасадзе ваенна-марскога міністра ЗША. Ваенна-марская акадэмія ў Анапалісе з'яўляецца другой найстарэйшай з пяці спецыялізаваных федэральных акадэмій ЗША, і навучае мічманаў для службы ў афіцэрскім корпусе Ваенна-марскіх сілах ЗША і Корпусе марской пяхоты ЗША.
Кампус плошчай 137 га размешчаны на былой тэрыторыі форта Северн пры ўпадзенні ракі Северн у Чэсапікскі заліў у 53 км на ўсход ад Вашынгтона і ў 42 км на паўднёвы ўсход ад Балтымара. Увесь кампус з'яўляецца нацыянальнай гістарычнай славутасцю і месцам знаходжання многіх гістарычных будынкаў і помнікаў.
Акадэмія прыйшла на змену Ваенна-марской акадэміі ў Філадэльфіі, якая з'яўлялася першай ваенна-марской акадэміяй ЗША з 1838 па 1845 гады.
Знакамітыя выпускнікі
правіцьГл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ https://datausa.io/profile/university/united-states-naval-academy Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Geographic Names Information System Праверана 16 ліпеня 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваенна-марская акадэмія ЗША
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 6 верасня 2016.