Ваенна-паветраныя сілы ЗША

Ваенна-паветраныя сілы Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: United States Air Force (USAF)) — адзін з відаў Узброеных сіл Злучаных Штатаў Амерыкі. Па колькасці жывой сілы і колькасці лятальных апаратаў з'яўляюцца самымі буйнымі ваенна-паветранымі сіламі ў свеце.

Ваенна-паветраныя сілы ЗША
United States Air Force (USAF)
Эмблема ВПС ЗША
Гады існавання 18 верасня 1947[1]
Краіна  ЗША
Падпарадкаванне Дэпартамент абароны ЗША
Уваходзіць у Дэпартамент ВПС ЗША
Тып Ваенна-паветраныя сілы
Складаецца з
Удзел у Першая сусветная вайна,
Другая сусветная вайна,
Карэйская вайна,
В’етнамская вайна,
Вайна ў Персідскім заліве,
Іракская вайна
Грамадзянская вайна ў Лівіі,
Знакі адрознення
Камандзіры
Дзеючы камандзір Генерал Нортан Шварц
Сайт af.mil (англ.)

Па стане на 30 верасня 2007 года, колькасць ВПС ЗША складала 328,6 тыс. чалавек на сапраўднай службе. Акрамя таго, 117 497 чалавек лічылася ў рэзерве, а 106,7 тыс. чалавек - у ВПС Нацыянальнай гвардыі. На ўзбраенні знаходзіліся 4093 пілатуемыя лятальныя апараты (а таксама 1289 ў ВПС Нацыянальнай гвардыі і 396 ў рэзерве), каля 156 беспілотных лятальных апаратаў, 2130 крылатых ракет паветранага базіравання, 450 міжкантынентальных балістычных ракет.

Сярэдні час эксплуатацыі самалётаў тактычнай авіяцыі - 20 гадоў.

Зноскі

  1. United States Air Force. The U.S. Air Force. United States Air Force website. Washington, DC: U.S. Air Force (1 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 02-09-2011.

Спасылкі

правіць