Ваенна-прамысловы комплекс Беларусі

Ваенна-прамысловы комплекс Беларусі (Ваенна-прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь, ВПК РБ; Абаронна-прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь, АПК РБ) — сукупнасць навукова-даследчых, выпрабавальных арганізацый і вытворчых прадпрыемстваў, якія выконваюць распрацоўку, вытворчасць і пастаноўку на ўзбраенне ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, амуніцыі, боепрыпасаў як для Узброеных Сіл Беларусі, так і на экспарт.

Пасля распаду СССР абаронны сектар беларускай эканомікі апынуўся раз’яднаны па прычыне ведамаснай прыналежнасці да розных галінах прамысловасці. З мэтай рэалізацыі адзінай палітыкі ў галіне забеспячэння абароны, развіцця і ўзмацнення ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі ў снежні 2003 года па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі быў створаны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт — Дзяржкамваенпрам Рэспублікі Беларусь.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць