Ваенныя спецыялісты Беларусі
Ваенныя спецыялісты Беларусі — былыя і дзеючыя ваеннаслужачыя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, радзей прадстаўнікі ваенізаваных арганізацый і работнікі прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, якія аказваюць падтрымку замежным сілавым структурам. Прадстаўленыя як дзяржаўнымі ваенспецамі і ваеннымі саветнікамі, так і наймітамі[1].
ГісторыяПравіць
Пасля развалу СССР незалежная Беларусь атрымала кантынгент Беларускай ваеннай акругі. Савецкая спадчына была занадта вялікай для краіны, таму ў 1990-я ўрад правёў скарачэнне узброеных сіл. Многія кадравікі страцілі свае працоўныя месцы, некаторыя сыходзілі самі з-за нізкіх заробкаў[2]. Не ўсе змаглі прыстасавацца да «грамадзянцы»[3], і частка звольненых пайшла ў найміты[2].
Менавіта адстаўныя вайскоўцы спатрэбіліся для аказання ваенных паслуг, склаўшы аснову замежных кантынгентаў, бо, як казаў на «Еўрарадыё» ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін, афіцыйна дзяржава імкнулася не адпраўляць дзеючыя армейскія кадры ў іншыя дзяржавы, асабліва ў «гарачыя кропкі». Сярод запатрабаваных спецыяльнасцяў эксперт называў лётчыкаў, спецыялістаў па абслугоўванні авіяцыі і баявой тэхнікі, штабных афіцэраў і спецыялістаў спецаперацый — напрыклад, снайперы[2].
Паводле інфармацыі газеты «Комсомольская правда» атрыманай з «дасведчаных крыніц», у Мінску ўзнікла нейкая арганізацыя, якая прадастаўляла працу для адстаўных вайскоўцаў, гатовых прымяніць свой вопыт за мяжой. Фірма засакрэчана і не давала нідзе ніякіх аб’яў, самастойна шукаючы патэнцыйных работнікаў[1]. У асобных выпадках мела месца афіцыйная дзяржаўная падтрымка з боку дзеючых кадраў УС РБ і ваенных навукоўцаў, пра што згадваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка[4]. Ваенная газета «Во славу Родины» пісала аб уцягванні да падобнай дзейнасці нават работнікаў прадпрыемстваў ВПК. У адным з нумароў 2012 года паведамлялася: «падчас гутаркі з выпрабавальнікамі высветлілася, што спецыялісты часта выязджаюць у замежкамандыроўкі з мэтай тэхнічнага абслугоўвання машын і дэманстрацыі магчымасцяў выпускаемых узораў прадукцыі»[5].
Як адзначыў беларускі ваенны эксперт Ягор Лебядок, найважнейшым рэгіёнам для Беларусі ў сферы збыту ўзбраення і аказання паслуг падрыхтоўкі ваенных кадраў стала Афрыка. У канцы 2010-х і пачатку 2020-х усё больш канкурэнцыю ў частцы падрыхтоўкі замежных вайскоўцаў і арганізацыі баявых дзеянняў пачалі аказваць ізраільцяне, французы, расійскія ПВК і прадстаўнікі іншых краін[6].
Па краінахПравіць
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Фотаздымкі, зробленыя не пазней за 4 лістапада 2004. (Апублікаваны ў артыкуле Стэйна Мітцэра і Ёста Оліманса на Oryx Blog. Аўтарства невядома.) | |
Групавое фота беларускіх ваенных спецыялістаў і івуарыйскіх лётчыкаў на фоне Су-25. | |
Івуарыйскія і беларускія тэхнікі разам з чарнаскурым пілотам. | |
Беларускія лётчыкі ў аэрапорце Ямусукра. | |
Узлёт Су-25УБ. У кабіне бачны бледнатвары і чарнаскуры пілоты. |
Падчас грамадзянскай вайны 2002—2007 гадоў група былых кадравых лётчыкаў і тэхнікаў Узброеных Сіл Беларусь накіравана у Рэспубліцы Кот-д’Івуар для аказання дапамогі ўрадавай арміі Ларана Гбагбо, меркавана пад патранажам французскіх і беларускіх уладаў. Беларусы займаліся перападрыхтоўкай афрыканскіх авіятараў, якія раней эксплуатавалі французскія Dassault/Dornier Alpha Jet, для палётаў на савецкіх штурмавіках Су-25. Івуарыйцы здзейснілі са сваімі замежнымі інструктарамі толькі два баявых вылету. Падчас другога яны выпадкова альбо наўмысна нанеслі ўдар па французскай базе ў Буаке. Інцыдэнт прывёў да захопу французскімі войскамі аэрадрома Ямусукра і выступленняў апалчэння «Маладыя патрыёты» ў Абіджане.
3 лютага 2020 года, паводле звестак Africa intellegence, у краіну прыбылі дзесяць беларускіх вайскоўцаў, чыёй задачай стала правядзенне курсу падрыхтоўкі для жандараў[7]. У маі таго ж года яшчэ чатыры беларускія спецыялісты прадастаўлены для тэхнічнага абслугоўвання машын і навучання івуарыйскіх тэхнікаў[6].
У чэрвені 2006 года быў падпісаны дагавор аб ваенным супрацоўніцтве, абмене вопытам і дасягненнямі ў ваеннай вобласці. На падставе дакумента, беларускія інструктары далі свае паслугі ў навучанні суданскіх вайскоўцаў, абодва бакі падзяліліся адзін з адным вопытам, а навукоўцы дзвюх краін сумесна распрацавалі праекты ў галіне ваеннай навукі[8].
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Відэаматэрыялы (З праграмы Белтэлерадыёкампаніі «Усё аб бяспецы». Апублікаваны на афіцыйным Ютуб-канале ЦСП БФСТ «Дынама».) | |
Рэпартаж пра візіт DISIP у Беларусь. Частка 1. | |
Рэпартаж пра візіт DISIP у Беларусь. Частка 2. |
У Венесуэле ў 2008—2013 гадах знаходзілася група ваенных спецыялістаў, ваенных саветнікаў і навукоўцаў Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць замежнікаў была накіравана на стварэнне адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы Нацыянальных узброеных сіл Венесуэлы, а таксама падрыхтоўку неабходных для яе вайсковых кадраў. Па выніку іх работы ўдалося дамагчыся паспяховага абнаўлення і сістэматызацыі абароны краіны.
Адначасна ў горадзе Мар’іна Горка вялася падрыхтоўка спецназа DISIP.
16 снежня 2009 года падчас афіцыйнага візіту ў Трыпалі беларускай вайсковай дэлегацыі пад кіраўніцтвам міністра абароны Юрыя Жадобіна быў заключаны пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. Пераймаць вопыт на вучэнні «Захад-2009» у Беларусь прыязджаў малодшы сын лідара краіны Муамара Кадафі, Хаміс, камандзір элітнага падраздзялення спецназа Лівіі[9]. У чэрвені 2010 года лівійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэннях з беларускай 11-й асобнай механізаванай брыгадай са Слоніма, якія праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі[10].
6 красавіка 2011 года выдавецтва «Комсомольская правда» выпусціла артыкул аб удзеле ў баявых дзеяннях у Лівіі на баку ўрада беларускіх ваенных саветнікаў. Рэдакцыя пісала, што ваенныя займаліся падрыхтоўкай лівійскіх сілавікоў, рамонтам і эксплуатацыяй тэхнікі. Паведамлялася і пра наймітаў з індывідуальнымі кантрактамі, і пра дзейных вайскоўцаў Узброеных Сіл Беларусі, сярод якіх былі былыя байцы 334-га атрада са складу 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння. Некаторыя з іх, як мяркуецца, праходзілі падрыхтоўку на расійскіх базах спецназа і ўдзельнічалі ў вайне ў Аўганістане. Вайскоўцы рэспублікі пераканалі лівійцаў аддаць перавагу ўзброеным пікапам замест бронетэхнікі, а таксама ўнесці ў тактыку некаторыя элементы партызанскай вайны, тым самым знізіўшы эфектыўнасць авіяўдараў НАТА і павялічыўшы мабільнасць арміі. Дзякуючы іх садзейнічанню, у канцы сакавіка—пачатку красавіка войскі Кадафі нават змаглі перайсці ў контрнаступленне[11].
Як заявіў саветнік пасольства Беларусі ў Трыпалі Георгій Грамыка, да грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі ў краіне знаходзіўся кантынгент з 500 беларускіх вайсковых саветнікаў, інструктараў і спецыялістаў, але з пачаткам баявых дзеянняў частка з іх эвакуявалі. Аднак са слоў вайсковага аташэ Ігара Качугіна, афіцыйна ў краіну вайскоўцы не накіроўваліся. Тым не менш, ён не выключыў, што хтосьці мог заключыць індывідуальныя кантракты з лівійскімі сілавымі структурамі. Рэдакцыя «Комсомольской правды» звязалася з Міхаілам, адным з такіх наймітаў. Ён паведаміў, што яго зарплата ў Лівіі складае 3000 долараў. Паводле інфармацыі суразмоўцы, у краіне пры Узброеных сілах знаходзяцца некалькі сотняў беларусаў[11].
У 2010 годзе Емен набыў у Беларусі 66 танкаў Т-80БВ[12]. Гэтыя машыны неаднаразова выкарыстоўваліся ў баявых дзеяннях[13][14].
Вядома, што як мінімум двое беларусаў у 2013 годзе накіраваны па дзяржаўнай лініі для падтрымкі еменскіх сілавікоў. Паводле афіцыйнай заявы беларускага боку, яны працавалі пры ахове прэзідэнта, аднак, на думку ваеннага аналітыка Алескандр Алесіна, галоўнай задачай з’яўлялася дапамога ў тэхнічным абслугоўванні новых танкаў[15].
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Нігерыйскія вайскоўцы ў Беларусі. | |
Фатаграфіі ЦСП БФСТ «Дынама». | |
Іншыя фотаздымкі. |
У пачатку 2010-х беларуская кампанія «Белспецзнештэхніка» ўзяла на сябе абавязацельствы па абслугоўванні ўдарных верталётаў Мі-24/35 ВПС Нігерыі. Беларусы адказваюць за верталёты 97-й групы спецназа ў Порт-Харкорт. Таксама на навучанне ў Беларусь прыбыла група пілотаў і інжынераў[16].
У верасні 2014 года Нацыянальная асамблея Нігерыі ўхвала выдзяленне аднаго мільярда долараў на барацьбу з паўстанцамі «Бока Харам» на поўначы краіны. Гэтыя сродкі пайшлі на аплату навучання і матэрыяльных сродкаў Расіі, Чэхіі і Беларусі, чые спецыялісты займаліся падрыхтоўкай нігерыйскіх вайскоўцаў[17].
Неўзабаве спецпадраздзяленні арміі Нігерыяі прыбылі на тэрыторыю Беларусі[18][19]. Паводле інфармацыі, апублікаванай на афіцыйным сайце ЦСП БФСТ «Дынама», курсы прызначаліся для падрыхтоўкі афрыканскіх вайскоўцаў да барацьбы з баевікамі ў дэльце Нігера[18]. Навучанне праходзіла на базе 5-й брыгады[20]. Некаторае садзейнічанне аказалі супрацоўнікі МНС Рэспублікі Беларусь[18].
10 снежня 2020 года ў Абуджы адбылася сустрэча міністра абароны Нігерыі генерал-маёра Башыра Магашы з беларускай дэлегацыяй на чале з палкоўнікам Андрэем Красоўскім. У перамовах удзельнічалі таксама супрацоўнікі «БСЗТ—Новыя тэхналогіі». Абмяркоўвалася магчымасць павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў спецназа. Нігерыйскі бок быў зацікаўлены ў набыцці навыкаў збору разведвальнай інфармацыі і навучанні барацьбе з тэрарызмам. Заключаныя дамоўленасці сталі дапаўненнямі і пашырэннем да ўжо наяўных праграм па контртэрарыстычнай падрыхтоўцы[21].
У 2015—2019 гадах у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга знаходзіліся беларускія інструктары, пераважна пілоты, якія навучалі кангалезскіх вайскоўцаў[6]. Вядома, што яны прысутнічалі ў зоне баявых дзеянняў у правінцыі Паўночнае Ківу і грунтаваліся на аэрадроме блізу горада Гома[22], дзе аказвалі дапамогу ў барацьбе з паўстанцамі. Як паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ, беларусы дзейнічалі як прыватныя асобы[23].
Вядомыя спецыялістыПравіць
- Юрый Леанідавіч Сушкін — адстаўны палкоўнік ВПС Беларусі, удзельнік Афганскай і Івуарыйскай войнаў[24]. Атрымаў шырокую вядомасць пасля забойства дзевяці французскіх вайскоўцаў у Кот-д’Івуары, за што парыжскім судом быў завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.[25].
- Алег Сяргеевіч Пафераў — генерал-лейтэнант, у перыяд з 2008[26] па 2013[27] быў кіраўніком групы беларускіх ваенных саветнікаў пры Узброеных сілах Венесуэлы.
- Вячаслаў Міхайлавіч Качура — адстаўны маёр ГРУ, былы начальнік штаба 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння, удзельнік Афганскай вайны і меркавана грамадзянскай вайны ў Лівіі. З 2011 па 2018 гады знаходзіўся ў палоне ў баевікоў. Апошні грамадзянін Рэспублікі Беларусь, вызвалены з лівійскага палону[28].
- Анатоль Яўгенавіч Мазынскі — супрацоўнік 140-га рамонтнага завода, малодшы брат тэатральнага рэжысёра Валерыя Мазынскага. Загінуў у 2013 годзе ў Емене[5].
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ а б На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011.
- ↑ а б в Эксперт: В Ливии могут воевать белорусские летчики, штабисты и снайперы
- ↑ Почему белорусские летчики работают и гибнут в Африке? (Фото)
- ↑ Лукашенко заявил, что Белоруссия разрабатывала для Венесуэлы план обороны . Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2019.
- ↑ а б Борисовчанину Анатолю Мазынскому, расстрелянному в Йемене, до пенсии оставался год // Govorim.by, 5 декабря 2013
- ↑ а б в Белорусское военное присутствие в Африке Архівавана 27 ліпеня 2022.
- ↑ Инструкторы из Беларуси прибыли в Кот-д’Ивуар для обучения местных жандармов
- ↑ Белорусский режим в списках поставщиков оружия Судану // Хартия'97, 15 ноября 2008
- ↑ [1]
- ↑ [2]
- ↑ а б На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны(недаступная спасылка) — Комсомольская правда, 6 апреля 2011
- ↑ Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?
- ↑ Списанные в Беларуси танки воюют в Йемене Архівавана 23 красавіка 2021. // Naviny.by, 20 октября 2014
- ↑ Несколько белорусских танков Т-80БВ потеряно в бою с повстанцами в Йемене Архівавана 23 красавіка 2021. // TUT.BY, 21 января 2015
- ↑ Алескандр Алесин. Списанные в Беларуси танки воюют в Йемене Архівавана 23 красавіка 2021. // Naviny.by (20 октября 2014)
- ↑ Siarhei Bohdan.Belarusian Military Cooperation With Developing Nations: Dangerous Yet Legal Архівавана 24 верасня 2021. // Belarus Digest, 5 December 2013.
- ↑ Nigeria Turns to Russia, Czech Republic, and Belarus for Military Training and Materiel
- ↑ а б в Нигерийские солдаты проходят специальную подготовку в Беларуси для борьбы с боевиками в дельте Нигера Архівавана 16 ліпеня 2018. — Центр специальной подготовки Республики Беларусь
- ↑ Военнослужащие специальных сил Нигерии проходят обучение в Республике Беларусь (Фото)
- ↑ Снайперские винтовки
- ↑ Military cooperation between Nigeria and Belarus
- ↑ Ремонт и модернизация штурмовиков Су-25 ДРК в Барановичах
- ↑ Жизни троих белорусов, пострадавших при крушении МИ-24 в Конго, ничего не угрожает Архівавана 29 верасня 2021. // СТВ, 1 февраля 2017.
- ↑ Сергей Дмитриев. 15 лет без ответа: кто виновен в бомбардировке французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 20 марта 2020
- ↑ Дмитрий Гусев. Тайны Су-25 и Юрия Сушкина: в Париже вынесли приговор по делу об убийстве французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 16 апреля 2021
- ↑ Беларусь — Венесуэла: тайны политического альянса
- ↑ Лукашенко заявил, что Белоруссия разрабатывала для Венесуэлы план обороны . Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2019.
- ↑ Ливийский пленник: Вячеслав Качура вернется домой после шести лет заключения Архівавана 22 кастрычніка 2021. – Газета Коммерсантъ № 19 (6257) от 02.02.2018
СпасылкіПравіць
- На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011.
- Сергей Франчук. По следам наших птиц: Война в стране кокао // История авиации : журнал — № 3. — 2005. — с. 63-68.
- Siarhei Bohdan. Belarusian Military Cooperation With Developing Nations: Dangerous Yet Legal Архівавана 24 верасня 2021. // Belarus Digest : Ostrogorsky Center project. — 5 December 2013.
- Алескандр Алесин. Списанные в Беларуси танки воюют в Йемене // Naviny.by : онлайн-газета. — 20 октября 2014.
- Carlos E. Hernández. Venezuela y Belarús: una estrecha relación militar // Infodefensa : газета. — 14 декабря 2015.
- Алескандр Алесин. Противовоздушная оборона: Уго Чавес умер, но дело его живет // Белрынок : онлайн-издание. — 6 сентября 2019.
- Александр Алесин. Минск помог Каракасу создать систему ПВО, но не может добиться оплаты счетов // Naviny.by : онлайн-газета. — 10 ноября 2019.
- Егор Лебедок. Белорусское военное присутствие в Африке // Thinktanks.by : сайт белорусских исследований. — 7 февраля 2021.
- Stijn Mitzer and Joost Oliemans. Ivory Coast’s Su-25s — The Sharks Won’t Bite Again // Oryxspioenkop : website of defense analytics and military operations research. — 31 March 2021.