Ваенны пераварот у Буркіна-Фасо (верасень 2022)
30 верасня 2022 года ў Буркіна-Фасо адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога часовы прэзідэнт Поль-Анры Сандаага Даміба быў скінуты. Яго места заняў Ібрагім Траорэ.
Ваенны пераварот у Буркіна-Фасо | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Пояс пераваротаў | |||
Дата | 30 верасня 2022 | ||
Месца | Уагадугу, Буркіна-Фасо | ||
Вынік | Даміба зрынуты | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Перадгісторыя
правіцьУ студзені 2022 года ў Буркіна-Фасо адбыўся ваенны пераварот. Ён быў матываваны няздольнасцю ўрада стрымаць ісламарадыкалаў у краіне. Група афіцэраў зрынула прэзідэнта Рока Кабарэ, усталяваўшы ваенную хунту. Урад узначаліў Поль-Анры Сандаага Даміба[1]. Пераварот першапачаткова падтрымліваўся многімі жыхарамі[2]. Аднак новы рэжым таксама не змог справіцца з экстрэмістамі і нават саступіў некаторыя рэгіёны джыхадзістам і іншым баевікам[1][3]. Да верасня 2022 года амаль 40% тэрыторыі Буркіна-Фасо кантралявалася недзяржаўнымі сіламі. Тым часам Даміба звольніў міністра абароны і заняў гэтую пасаду сам[3]. Грамадская падтрымка хунты знізілася[2].
26 верасня калона забеспячэння, якая накіроўвалася ў абложаны паўночны горад Джыба, трапіла ў засаду паўстанцаў. Падчас сутыкнення адзінаццаць салдат загінулі, а 50 грамадзянскіх асоб былі выкрадзены. Здарэнне яшчэ больш падарвала давер грамадскасці да ўрада Дамібы[4].
Пераварот
правіцьРаніцай 30 верасня ў некалькіх раёнах сталіцы Уагадугу былі чутны стральба і выбухі, у тым ліку ў раёне Уагу-2000, дзе размешчаліся як прэзідэнцкая, так і ваенная штаб-кватэры кіруючай хунты[3][5]. Салдаты ў масках заблакавалі цэнтральныя раёны. На ваеннай базе Кэмп Баба Сі адбыліся сутыкненні[2]. Дзяржаўнае тэлебачанне спыніла вяшчанне. Праз некалькі гадзін урад заявіў, што вядуцца перамовы па ўрэгуляванні[3][5]. У сваім Facebook прэзідэнт Даміба прызнаў, што адбылося «змяненне настрою сярод пэўных элементаў нацыянальных узброеных сіл»[2].
Увечары капітан Ібрагім Траорэ абвясціў, што ён і група іншых афіцэраў вырашылі зрушыць часовага прэзідэнта з-за яго няздольнасці справіцца з ісламскімі баевікамі. Ён увёў каменданцкі час з 21:00 да 5:00, прыпыніў усю палітычную дзейнасць і дзеянне Канстытуцыі, а таксама закрыў усе паветраныя і сухапутныя межы[5][6].
2 кастрычніка было паведамлена, што Даміба даў згоду на патрабаванне путчыстаў аб адстаўцы, пакінуў Буркіна-Фасо і накіраваўся ў Тога[7].
Рэакцыя
правіцьЭканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў асудзіла пераварот[8].
Зноскі
- ↑ а б Ndiaga, Thiam (2022-10-01). "Burkina Faso soldiers announce overthrow of military government". Reuters. Праверана 2022-10-01.
- ↑ а б в г Maclean, Ruth (2022-09-30). "Military Officers Announce Coup in Burkina Faso". The New York Times. 0362-4331. Праверана 2022-10-01.
- ↑ а б в г Burkina Faso army captain announces overthrow of military government (англ.). France 24 (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ Wilkins, Henry. Heavy Gunfire in Burkina Faso Capital, Soldiers on Streets (англ.). Voice of America (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ а б в Burkina Faso’s military leader deposed in second coup this year (англ.). Al Jazeera (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ Burkina: des militaires annoncent la dissolution du gouvernement, le capitaine Ibrahim Traoré prend le pouvoir (фр.). Radio France internationale (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ СМИ: президент Буркина-Фасо подал в отставку и отбыл из страны (руск.). ТАСС (2 кастрычніка 2022). Праверана 2 кастрычніка 2022.
- ↑ Burkina Faso: Military officers remove President Damiba in a coup . www.aljazeera.com (30 верасня 2022). Праверана 1 October 2022.