Ваенны пераварот у Гвінеі (2021)
Ваенны пераварот у Гвінеі 2021 года — пераварот, здзейснены Узброенымі сіламі Гвінеі 5 верасня 2021 года.
Перадумовы
правіцьАльфа Кандэ — першы прэзідэнт Гвінеі з моманту яе незалежнасці, які быў абраны з дапамогай прэзідэнцкіх выбараў[1]. Да гэтага ў краіне дзейнічала аўтакратыя[2].
У 2015 годзе Кандэ быў пераабраны[3][4].
Да 2020 года прэзідэнт Гвінеі не мог пераабірацца больш за два разы, аднак канстытуцыйны рэферэндум павялічыў тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, у выніку чаго Кандэ атрымаў права пераабірацца яшчэ 2 разы[5].
Альфа Кандэ перамог на выбарах 2020 года[6], пасля чаго рушылі ўслед пратэсты і абвінавачванні ў фальсіфікацыі вынікаў[7].
Гвінейскія апазіцыянеры падвяргаліся рэпрэсіям — Мамадэ Кандэ быў арыштаваны ў студзені 2021 года, а лідар партыі Саюз дэмакратычных сіл Гвінеі памёр у турме[8].
У пачатку 2021 года рэзка выраслі цэны на муку, збожжа і цукар[9]. Урад паспрабаваў усталяваць больш высокую цану на хлеб, аднак на фоне абурэння наконт гэтага ўказа ўрад адмовіўся ад павышэння[10], што прывяло да недахопу хлеба, паколькі пякарні адмовіліся вырабляць хлеб за фіксаваную цану 2500 франкаў за бохан[11], пасля чаго цана была павышана да 4000 франкаў, што зноў выклікала незадаволенасць грамадскасці[12].
Летам 2021 года былі павышаны падаткі, узраслі цэны на бензін, было зменшана фінансаванне ваенных сіл на карысць прэзідэнцкіх службаў[13].
Ход падзей
правіць5 верасня 2021 года каля 8 гадзін раніцы каля прэзідэнцкага палаца ў горадзе Канакры пачулася стральба, на вуліцах з’явіліся ваенныя, якія заклікалі мясцовых жыхароў неадкладна вярнуцца ў сваё жыллё[14].
Мяцежнікамі быў перакрыты мост у раён Калум, дзе знаходзіцца шмат урадавых будынкаў[15][16].
Уезды па аўтамабільных дарогах з паўночна-ўсходняга напрамку былі перакрыты вайскоўцамі[17].
Міністэрства абароны Гвінеі абвясціла аб тым, што напад удалося стрымаць[18][19].
Пазней у сетцы распаўсюдзіліся фатаграфіі, на якіх прэзідэнта Гвінеі Альфа Кандэ выводзяць з будынка[20], затым было апублікавана відэа, на якім прэзідэнт утрымліваецца вайскоўцамі[20][21][22][21][23]. Мяцежнікі заявілі, што прэзідэнту нічога не пагражае, акрамя таго, яму прадастаўлены доступ да лекараў[24].
Палкоўнік Мамады Думбуя ў звароце на дзяржаўным тэлеканале RTG (фр. Radio Télévision Guinéenne) абвясціў аб роспуску парламента, адмене канстытуцыі і закрыцці паветраных і сухапутных межаў краіны як мінімум на тыдзень[25][26].
Паступалі паведамленні аб тым, што гвінейцы выйшлі на вуліцы і масава віталі пераварот[27][28][29][30]. Як меркавалася, пераварот быў справакаваны спробай урада звольніць высокапастаўленага супрацоўніка спецназа[31].
Мяцежнікі абвясцілі аб каменданцкім часе з 19:00 5 верасня на ўсёй тэрыторыі дзяржавы[32]. Увечары 5 верасня мяцежнікі заявілі аб поўным кантролі над Канакры і ўзброенымі сіламі[27].
6 верасня межы дзяржавы былі адкрыты[33].
1 кастрычніка 2021 года Мамады Думбуя прынёс прысягу ў якасці часовага прэзідэнта[34].
Наступствы
правіцьЗ-за перавароту быў адкладзены адборачны матч чэмпіянату свету па футболе 2022 паміж Гвінеяй і Марока, запланаваны на 6 верасня[35]. Зборная Марока была эвакуіравана ў аэрапорт[36][37].
Каля 20 % алюмінія, вырабляемага з баксітаў, здабываецца ў Гвінеі[38][39][40]. Пераварот прывёў да павышэння цаны на алюміній, які падняўся да рэкордных значэнняў — $ 2 761 за тону[41][42][43].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ "Tentative de coup d'Etat en Guinée, des putschistes affirment détenir le président Alpha Condé". Le Monde.fr. 2021-09-05. Праверана 2021-09-06.
- ↑ Guinea: Soldiers claim to have seized power and dissolved government as president 'detained' (англ.). Sky News. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Президент Гвинеи Альфа Конде переизбран на второй срок (руск.). BBC News Русская служба (17 кастрычніка 2015). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ "Guinea military officials say they have detained the president and taken control of the country". Washington Post. 0190-8286. Праверана 2021-09-06.
- ↑ "Guinea elections: Alpha Condé wins third term amid violent protests". BBC News. 2020-10-24. Праверана 2021-09-06.
- ↑ Альфа Конде побеждает на президентских выборах в Гвинее . ТАСС. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ В ходе беспорядков в Гвинее погибли 10 человек (руск.). ИА REGNUM. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Guinée : tout savoir sur le coup d’Etat contre Alpha Condé(недаступная спасылка). Le Journal de l'Afrique (5 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Guinée : le prix du pain toujours en hausse malgré l’injonction du chef de l’Etat(нявызн.). Guinéenews© (25 студзеня 2021). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Prix du pain/Voici pourquoi Alpha Condé a fait changer d’avis « Big Up » (фр.). Guinee7.com (19 студзеня 2021). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Guinée/N’Zérékoré : pénurie de pain dans la ville sur fond de désaccord entre autorités et boulangers (англ.)(недаступная спасылка). Sunuker.net: Le Sénégal de la Téranga dans le Web (22 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ N’Zérékoré : les boulangers autorisés finalement à vendre le pain à 4000 francs (фр.). Guinée Matin (3 красавіка 2021). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Guinea in turmoil as soldiers claim power, announce curfew (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ AFP: в центре Конакри слышна стрельба . ТАСС. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Guinean soldiers claim to have seized power in coup attempt (англ.). the Guardian (5 верасня 2021). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ "В Гвинее свергли президента, обнулившего сроки". BBC News Русская служба. Праверана 2021-09-06.
- ↑ СМИ: войска частично блокировали столицу Гвинеи . ТАСС. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Guinea soldiers say they have seized power (англ.). The Canberra Times (6 верасня 2021). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Минобороны Гвинеи сообщило о проведении операций против мятежников . ТАСС. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б Госпереворот в Гвинее: военные арестовали президента Конде (руск.). Газета.Ru. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б Coup d’État en Guinée : ce que l’on sait du putsch qui a renversé Alpha Condé – Jeune Afrique (фр.). JeuneAfrique.com (5 верасня 2021). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Soldiers detain Guinea's president, dissolve government (англ.). AP NEWS (5 верасня 2021). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Опубликовано видео с президентом Гвинеи после госпереворота (руск.). РИА Новости. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Мятежники в Гвинее утверждают, что удерживают президента Конде (руск.) . DW.COM. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ СМИ: в Гвинее приостановили действие конституции и распустили парламент . ТАСС. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Глава мятежников в Гвинее объявил о роспуске правительства (руск.). RT на русском. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б Coup d’État en Guinée, le président Alpha Condé capturé par les putschistes (фр.). Radio-Canada.ca. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Elite Guinea army unit says it has toppled president (англ.). Reuters (6 верасня 2021). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Гвинейцы восторженно празднуют смену власти. Видео (руск.). vesti.ru. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ В Гвинее сторонники путчистов вышли на улицы (руск.). РИА Новости. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ "Guinea soldiers claim to have seized control in attempted coup". The Telegraph. 2021-09-05. 0307-1235. Праверана 2021-09-06.
- ↑ Военные мятежники в Гвинее объявили комендантский час (руск.). РИА Новости. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ СМИ: Внешние границы Гвинеи открылись для коммерческих и гуманитарных рейсов . ТАСС. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Guinée : Mamadi Doumbouya devient officiellement chef de l’État . Jeune Afrique. Праверана 1 кастрычніка 2021.
- ↑ Матч отбора к чемпионату мира между сборными Гвинеи и Марокко отложен (руск.). РИА Новости Спорт. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Guinea-Morocco qualifier off after coup d'etat (англ.). ESPN.com (5 верасня 2021). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Guinea World Cup Qualifier Postponed Due to Military Coup(нявызн.). Sports Illustrated. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Дерипаска предупредил о встряске на рынке алюминия из-за ситуации в Гвинее (руск.). РИА Новости. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Российский миллиардер предсказал рынку алюминия встряску из-за путча в Гвинее (руск.). Lenta.RU. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Дерипаска предсказал встряску на рынке алюминия из-за переворота в Гвинее (руск.). РБК. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Стоимость алюминия побила 10-летние максимумы на фоне беспорядков в Гвинее . ТАСС. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ "Aluminum Jumps Again as Guinea Coup Adds to Supply Worries". Bloomberg.com. 2021-09-06. Праверана 2021-09-06.
- ↑ Переворот в Гвинее привел к росту мировых цен на алюминий (руск.). ERR (6 верасня 2021). Праверана 6 верасня 2021.