Вазоўня
Вазо́ўня, або карэ́тная[1] — гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся транспартныя сродкі. Звычайна мела выгляд павеці з адна- ці двухсхільным дахам, прыбудаванай да хлява ці іншай гаспадарчай пабудовы[2]. Будаваліся ў корчмах і аўстэрыях, у сядзібах звычайна будавалася ля стайні[1]. У вазоўні захоўвалі таксама колатыя дровы, некаторыя сельскагаспадарчыя прылады[2].
Зноскі
- ↑ а б Якимович 1991.
- ↑ а б Этнаграфія Беларусі 1989.
Літаратура
правіць- Вазоўня // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. : справ. пособие / Ю. А. Якимович. — Минск : Навука i тэхнiка, 1991. — 367 с.