Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1500—1503)
Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў — чацвёртая вайна Маскоўскай дзяржавы за ўсходнеславянскія землі, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ. У канцы 1490-х гадоў адносіны паміж Масквою і Вільняй настолькі абвастрыліся, што новы канфлікт з-за ўсходніх зямель ВКЛ стаў непазбежны.
Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім | |||
Праціўнікі | |||
|
|||
Гісторыя
правіцьЗ канца XV ст. усходні сусед княства — Маскоўская дзяржава, якая набірала моц,— пачала збіранне ўсходнеславянскіх зямель, што складалі некалі старажытную Русь. У 50—80-ыя гг. XV ст. адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Маскоўскай Руссю(?) рэгуляваліся дагаворам 1449 г. Паводле якога дзяржавы не павінны нападаць на прыгранічныя раёны. У 1481 г. была выкрыта змова супраць Казіміра ў Кіеве, на чале якой стаялі слуцкі князь Міхаіл Алелькавіч, яго стрыечны брат Фёдар Іванавіч Бельскі і адзін з князёў Гальшанскіх. Змова абапіралася, хутчэй за ўсё, на пэўнае кола мясцовых феадалаў, якія знаходзіліся ў апазіцыі да пракаталіцкага ўрада Вялікага княства, і сярод каторых былі адчувальныя сепаратысцкія прамаскоўскія настроі. Пацвярджэннем таго з'яўляюцца частыя пераходы ў 80—90-ых гг. XV ст. праваслаўных феадалаў «рускіх» зямель княства на бок Масквы. 3 1487 па 1493 г. «на службу ў Маскву» выйшлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія. Выходзілі яны не з голымі рукамі, а са сваімі ўдзеламі, якія з дапамогай рускага войска далчаліся да Маскоўскай дзяржавы. У гэтыя гады практычна ішла неафіцыйная вайна паміж Масквой і Вялікім княствам Літоўскім. У 1494 г. быў заключаны новы мірны дагавор паміж суседнімі дзяржавамі. Іван III і Аляксандр змацавалі сваімі подпісамі дакумент, паводле якога «ліцвінскі» бок прызнаваў усе ад'езды «вярхоўскіх» князёў і далучэнне да Масквы іх уладанняў, а таксама адмаўляўся «на вечныя часы» ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань. Іван III у сваю чаргу пацвердзіў абавязацельства Васіля II не «вступатися» у Смаленск. Аднак гэтага мірнага дагавора хапіла толькі на 6 гадоў.
У XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае і Маскоўская дзяржава знаходзіліся ў стане вайны паміж сабою. Ваеннае сутыкненне зноў жа было справакавана дзейнасцю праваслаўных князёў пагранічных зямель княства. У канцы 90-ых гг. XV ст. на бок Масквы перайшлі князі Сямён Бельскі, Сямён і Іван Мажайскія, Васіль Шамяціч. Пад уладай Рускай дзяржавы аказаліся багатыя воласці з гарадамі Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, Старадуб, Гомель і інш. Такое развіццё падзей, натуральна, не магло не прывесці да ваеннага канфлікту. 1 сапраўды, 14 ліпеня 1500 г. «зехалося войско литовское з московским на Ведрошы, и учинили межы собою бой и сечу великую, н побила Москва Литву». Вынікам пераможнай для Маскоўскай дзяржавы вайны з'явіўся мірны дагавор 1503 г., па якому да Масквы афіцыйна былі далучаны Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Гомель, Бранск, Пуціўль, Старадуб, Мцэнск. XVI ст., такім чынам, для Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага пачалося няўдала — са страты значнай тэрыторыі ўсходніх зямель. Аднак на гэтым беды не скончыліся.
Нявырашанае «рускае» пытанне, якое раздзірала ўнутранае адзінства Вялікага княства з канца XIV ст., дало аб сабе знаць і ў новым стагоддзі. Гаворка ідзе аб так званым паўстанні Глінскага — самым буйным палітычным выступленні на тэрыторыі беларускіх зямель пасля феадальнай вайны 30-ых гг. XV ст. На чале выступлення стаў князь Міхаіл Глінскі. Прыбліжаны ў свой час да вялікага князя Аляксандра, Глінскі быў адукаваным, тонкім палітыкам-дыпламатам, аднак грашыў палітычным авантурызмам. Атрымаўшы адстаўку пры двары Жыгімонта I, славалюбівы князь адкрыта выступіў і супраць новага «гаспадара», і супраць свайго асабістага ворага і канкурэнта ваяводы трокскага Яна Заберазінскага. Пасля таго, як апошняга ён знішчыў фізічна, Глінскі пачаў ствараць кааліцыю для барацьбы з Жыгімонтам: «збирал прыятели одны кревные, другне за пенязи так з Руси, яко з Литвы». Разам з тым вопытны палітык, які ведаў стан спраў у дзяржаве і настроі розных колаў насельніцтва Вялікага княства, Міхаіл Глінскі добра разумеў, што можа разлічваць на поспех свайго дастаткова авантурнага пачынання толькі пры падтрымцы шырокага фронта сепаратысцкі настроеных феадалаў і насельніцтва «рускіх» зямель княства, якія выступалі супраць каталіцкай экс- пансіі. Невыпадкова ён распаўсюджваў чуткі, што хутка ўсіх праваслаўных у Вялікім княстве пачнуць гвалтоўна абарачаць у каталіцкую веру. Такая падрыхтоўчая работа Падзейнічала. Разумеючы, што без моцнага знешняга саюзніка не абысціся, Міхаіл Глінскі заручыўся падтрымкай Масквы. Падчас вайны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, якая пачалася ў 1507 г., Васілю III было з рукі «ўзбунтаванне» прыгранічных тэрыторый свайго праціўніка, што давала дадатковыя шанцы на лёгкую перамогу. А дзеля аслаблення магутнага заходняга суседа маскоўскі ўрад мог пайсці і на стварэнне марыянетачнага буфернага княства. Практычна ў ідэале такі зыход мяцяжу і прадугледжваўся. Аб гэтым сведчыць змест перагавораў паміж прадстаўніком Васіля III Губай Маклокавым і Міхаілам Глінскім. На іх ішла гаворка аб сумесных баявых дзеяннях, а таксама аб перадачы пад уладу Глінскага захопленых зямель. Цэнтрам паўстання стаў горад Тураў — спадчыннае ўладанне князёў Глінскіх. Адсюль князь Міхаіл са сваім атрадам пайшоў да Мазыра і, як паведамляла «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», «Мозыр взял и своими людмн осадмл».Размах паўстання прымусіў Жыгімонта падрыхтаваць для барацьбы з «бунтаўнікамі» шматлікае польска-ліцвінскае войска. Падраздзяленні Глінскага супрацьстаяць яму не маглі, таму пачалі адыходзіць да Оршы, дзе былі сканцэнтраваны асноўныя сілы арміі Маскоўскай дзяржавы. Пры наблі. жэнні да Оршы ваенных злучэнняў Жыгімонта рускія палкі сумесна з атрадамі Глінскага перайшлі цераз Днепр, ухіліўшыся ад бітвы. Здарылася гэта супраць волі Міхаіла Глінскага, які хацеў бітвы. Але камандаванне рускім войскам не прыняло ўгавораў Глінскага. Яно заключыла мірнае пагадненне з Жыгімонтам, па якому Глінскім і іх блізкім паплечнікам гарантаваўся свабодны выезд з Вялікага княства ў Маскву. Гэты ж дагавор пацвярджаў граніцы, што былі вызначаны Іванам III і Аляксандрам.
Такім чынам, выступленне Глінскага закончылася няўдачай. Характар гэтага руху быў неадназначным. 3 аднаго боку, гэта была барацьба вярхушкі пануючага класа беларускіх, украінскіх, рускіх зямель за прававую і маёмасную роўнасць з прывілеяванай часткай феадалаў-католікаў. 3 другога боку, калі мець на ўвазе шырокую падтрымку гэтага руху насельніцтвам беларускіх зямель, якое было не задаволена этнічнай няроўнасцю, каталіцкай экспансіяй, то можна гаварыць і аб нацыянальным характары выступлення Глінскага.
Адносіны з Масквой складаліся далёка не проста і не заўсёды на карысць вялікакняжацкай дыпламатыі і войска. Імкненне ўсходняга суседа да далучэння праваслаўнага насельніцтва княства ды адзінаверцаў, вяртання да былога адзінства(?) Кіеўскай Русі(?) набывала небяспечны для незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага размах.
У ходзе вайны ВКЛ страціла ад 1/4 да 1/3 сваёй тэрыторыі; расійскі даследчык А. Пятроў ацэньвае гэтыя страты ў 1/6 земель ВКЛ[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Петров, А. Мечты о «золотом столе». Киевское наследство в политической жизни средневековой Восточной Европы / А. Петров // Родина. — 2006. — № 4. — С. 29.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Карта маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 Архівавана 5 ліпеня 2011.