Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў

Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, таксама Дзмітрыяда  (польск.) — узброены канфлікт між Масковіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1618 гадах. Адна з асноўных падзей Смутнага часу ў Расіі.

Вайна Рэчы Паспалітай і Масковіі 1609—1618 гадоў
Асноўны канфлікт: Войны Расіі і Рэчы Паспалітай
Карта ваенных дзеянняў
Карта ваенных дзеянняў
Дата 11 сакавіка 1609 — 1618
Месца Масковія
Вынік Дэулінскае перамір’е, Масковія захавала незалежнасць; да ўлады прыйшла дынастыя Раманавых
Змены Рэч Паспалітая атрымала Севершчыну і Смаленск
Праціўнікі

Прыхільнікі Ілжэдзмітрыя:


Прыхільнікі Ілжэдзмітрыя:

Камандуючыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэч Паспалітая скарысталася гэтым перыядам, каб вылучыць на маскоўскі сталец Ілжэдзмітрыяў, і пасля заключэння расійска-шведскай угоды ў 1609 годзе абвясціла вайну. У 1610 годзе польска-літоўскія войскі на два гады акупавалі Маскоўскі Крэмль, пасля чаго Швецыя разарвала мір і сама распачала вайну з Расіяй.

Калі Уладзіслаў Ваза, абраны маскоўскім царом, паспрабаваў навяртаць насельніцтва ў каталіцтва, выбухнула паўстанне Мініна і Пажарскага, якое выгнала польска-літоўскія сілы з Масквы. У 1613 годзе царом быў абраны Міхаіл Раманаў, сын маскоўскага патрыярха Філарэта, з якога пачалася дынастыя Раманавых. Ваенныя дзеянні працягваліся да 1617 года і скончыліся перамір’ем, паводле якога Рэч Паспалітая атрымала тэрытарыяльныя заваёвы, аднак незалежнасць Масковіі захавалася.

Перадумовы правіць

Міхаіл I РаманаўУладзіслаў ВазаВасіль IV ШуйскіІлжэдзмітрый IФёдар II ГадуноўБарыс Гадуноў

Пад канец XVI — у пачатку XVII стагоддзяў Масковія знаходзілася ў стане палітычнага і эканамічнага крызісу. Па смерці цара Івана IV Грознага ў 1584 годзе і яго сына Дзмітрыя ў 1591 пачалася барацьба за царскі трон. У 1598 годзе на царства быў пастаўлены Барыс Гадуноў, перарваўшы шматгадовае панаванне Рурыкавічаў. Нязгодныя з такім выбарам лічылі, што царэвіч Дзмітрый жывы, таму валадарства Гадунова незаконнае. Сітуацыя да таго ж ускладнілася вялікімі замарозкамі 1601—1603 гадоў, пэўна, выкліканым вывяржэннем вулкана ў Паўднёвай Амерыцы. Пачаўся вялікі голад, ад якога памерлі каля паўмільёна чалавек.

Зноскі

Спасылкі правіць