Вайна за польскую спадчыну

Вайна за польскую спадчыну — вайна паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй з аднаго боку, і Францыяй — з іншага (17331735). Прычынай паслужылі выбары караля на польскі прастол пасля смерці Аўгуста II (1733). Францыя падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага, цесця Людовіка XV, які раней ужо займаў польскі трон падчас Паўночнай вайны, Расія і Аўстрыя — саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II, сына нябожчыка караля. Перамогу атрымала антыфранцузская кааліцыя.

Вайна за польскую спадчыну
Аблога Данцыга рускімі войскамі ў 1734 г.
Аблога Данцыга рускімі войскамі ў 1734 г.
Дата 17331735
Месца Польшча, Рэйнская вобласць, паўночная Італія
Прычына франка-аўстра-рускія супярэчнасці
Вынік Венскі мірны дагавор, Аўгуст III прызнаны польскім каралём, Францыя прызнала Прагматычную санкцыю
Праціўнікі
Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg Ст. Ляшчынскі

Flag of Royalist France.svg Францыя
Flag of Spain (1701–1760).svg Іспанія
Kingdom of Savoy.svg Сардзінія

Flag of Electoral Saxony.svg Саксонія

Сцяг Расіі Расія
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Аўстрыя

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле Венскага міру 1738 Фрыдрых Аўгуст быў прызнаны польскім каралём як Аўгуст III, а Ляшчынскі атрымаў герцагства Латарынгію; у абмен Францыя прызнала Прагматычную санкцыю, па якой пераемніцай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла VI у спадчынных уладаннях прызнавалася яго дачка Марыя Тэрэзія, а імператарам павінен быў стаць яе муж Франц I Стэфан, які адмовіўся ад роднай Латарынгіі на карысць Станіслава.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Beyrich R. Kursachsen und die polnische Thronfolge 1733-36. — Lpz., 1913.
  • Carre H. L’héroique aventure du comte de Plélo et l’expédition de Dantzig. — Paris, 1946.
  • Massuet P. Histoire de la dernière guerre et des négotiations pour la paix, V. 1-2. — Amsterdam, 1736-37.
  • Rostworowski E. O polska korone. Politika Francji w latach 1725—1733. — Wr.-Kr., 1958.
  • Strobl W. Österreich und der polnische Thron 1733. — W., 1950.