Вайра Віке-Фрэйбэрга

(Пасля перасылкі з Вайра Віке-Фрэйберга)

Вайра Віке-Фрэйбэрга (лат.: Vaira Vīķe-Freiberga; 1 снежня 1937, Рыга) — латвійскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі з 8 ліпеня 1999 года да 7 ліпеня 2007 года. Спецпасланнік Генеральнага сакратара ААН, віцэ-старшыня Групы экспертаў па доўгатэрміновай будучыні Еўрапейскага Саюза.

Вайра Віке-Фрэйбэрга
Vaira Vīķe-Freiberga
Vaira Vīķe-Freiberga.jpg
Coat of Ams of Vaira Vīķe-Freiberga (Order of Isabella the Catholic).svg
Сцяг6-ы Прэзідэнт Латвіі
з 8 ліпеня 1999
Папярэднік Гунтыс Улманіс
Пераемнік Валдыс Затлэрс
Нараджэнне 1 снежня 1937(1937-12-01)[1][2] (84 гады)
Бацька Карліс Вікіс
Маці Анемарыя Віке
Муж Імантс Фрэйбэргс[d]
Дзеці сын: Карліс Робертс
дачка: Індра Каралінэ
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, псіхолаг, выкладчык універсітэта
Месца працы
Аўтограф Vaira Vike Freiberga signature.svg
Узнагароды
Сайт vvf.lv
Лагатып Вікісховішча Вайра Віке-Фрэйбэрга на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вайра Віке-Фрэйбэрга нарадзілася 1 снежня 1937 года ў Рызе, Латвія.

Яе бацькі ў 1944 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, эмігравалі з Латвіі, у наступныя гады сям’я жыла ў розных краінах — Германіі, Марока і, урэшце, Канадзе.

У Канадзе Віке-Фрэйбэрга вучылася ва ўніверсітэце Таронта і ўніверсітэце McGill, дзе ў 1965 годзе атрымала доктарскую ступень па псіхалогіі.

Між 1965 і 1998 гадамі яна выкладала псіхалогію ў Манрэальскім універсітэце. У гэты час яна актыўна ўдзельнічала ў жыцці латышскай грамады Канады, шмат яе даследаванняў былі прысвечаны традыцыйнаму латышскаму фальклору, дайнам.

Вайра Віке-Фрэйбэрга займала пасаду прэзідэнта Канадскага псіхалагічнага таварыства, Федэрацыі грамадскіх навук Канады і Аб’яднання па развіцці вывучэння краін Балтыі. Узначальвала Навуковы савет Канады, з’яўляецца членам Савета кабет-лідараў свету. У 1999 годзе абраная ў члены Акадэміі Навук Латвіі.

У 1998 годзе Вайра Віке-Фрэйбэрга вярнулася ў Латвію, дзе ўзначаліла Інстытут Латвіі — арганізацыю, што займаецца прамоцыяй Латвіі за мяжой.

У наступным годзе яна была абрана другой презідэнткай незалежнай Рэспублікі Латвіі. Спачатку яна не вылучала сваёй кандыдатуры, але Сейм не здолеў абраць прэзідэнта з заяўленых кандыдатаў, таму Віке-Фрэйбэрга, як вельмі паважаная ў грамадстве дзяячка, не звязаная з пэўнай палітычнай сілай, стала кампрамісным кандыдатам.

Падчас яе двух прэзідэнцкіх тэрмінаў Віке-Фрэйбэрга мела высокую папулярнасць, яе рэйтынг сягаў 70-85%. Прэзідэнтка праводзіла актыўную знешнюю палітыку, яна запомнілася сваімі рэзкімі выказваннямі ў бок Расіі і актыўнымі дзеяннямі па далучэнні Латвіі да НАТА і Еўрапейскага Саюза (членства ў абедзвюх арганізацыях атрымана Латвіяй у 2004 годзе). Віке-Фрэйбэрга падтрымала амерыканскую кампанію ў Іраку ў 2003 годзе.

Муж Вайры Віке-Фрэйбэргі, Імантс Фраэбэргс, выкладае інфарматыку ў Квебекскім універсітэце ў Манрэалі. Сям’я мае сына Карлыса і дачку Індру.

Зноскі

  1. Vaira Vike-Freiberga // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vaira Vike-Freiberga // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць