Ваеннаслужачы
прафесійны член армейскіх структур
(Пасля перасылкі з Вайсковец)
Ваеннаслужачы (ці Ваенны, вайсковец) — чалавек, які служыць ва Узброеных сілах краіны. Іншамоўныя адпаведнікі — (англ.: military serviceman або англ.: military personnel).
Прававое становішча ваеннаслужачых у Рэспубліцы Беларусь
правіцьЗгодна з «Законам аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачымі з’яўляюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на ваеннай службе ва ўзброеных сілах, памежных, унутраных і іншых войсках, воінскіх фарміраваннях, пералік якіх зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Грамадзяне, якія маюць статус ваеннаслужачых
правіцьЗгодна з арт.2 «Закона аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь статус ваеннаслужачых маюць:
- ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, у тым ліку слухачы і курсанты ваенных навучальных устаноў, іншых устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых войск і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь;
- ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па прызыву;
- грамадзяне, якія праходзяць службу ў рэзерве — пры знаходжанні на занятках або вучэбных зборах, вызначаных праграмамі падрыхтоўкі рэзервістаў;
- ваеннаабавязаныя — пры знаходжанні на ваенных або спецыяльных зборах.
- Афіцэры, якія праходзяць ваенную службу па прызыву, па свайму прававому становішчу прыраўноўваюцца да афіцэраў, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.
Спасылкі
правіць- Мінстэрства абароны Рэспублікі Беларусь (афіцыйная старонка) Архівавана 23 лістапада 2015. (руск.) (англ.) (бел.)