Вайсковыя могілкі (Мінск)

могілкі ў Мінску

Вайско́выя мо́гілкі — могілкі ў Мінску, з’яўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых некропаляў у межах горада. На могілках пахаваная вялікая колькасць вядомых асоб. Размешчаныя ў Савецкім раёне горада, вуліца Казлова, 11.

могілкі
Вайсковыя могілкі
Уваходная брама
Уваходная брама
53°54′30,94″ пн. ш. 27°35′11,39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Першае згадванне 1840-я гг.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Д000042шыфр 713Д000042
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Вайсковыя пахаванні
 
Вайсковыя пахаванні

Гісторыя вайсковых могілак у Мінску пачынаецца ў 1840-х гадах — першы аб’ект такога тыпу месціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. У канцы стагоддзя некропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войск[1]. Урачыстае асвячэнне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895 года, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павел Багдановіч. Была распачата праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэннем было ўзвядзенне каменнага праваслаўнага храма, прысвечанага ахвярам расійска-турэцкай вайны. Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе. Усярэдзіне бажніцы — пліты з выбітымі на іх імёнамі 118 беларусаў-ваяроў Каломенскага палка і артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне[2].

У 1917 годзе могілкі перайшлі ў кіраванне дзяржавы і сёння з’яўляюцца ўласнасцю горада. Цяпер яны не з’яўляюцца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для ўсіх веравызнанняў[1].

У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя вайсковых пахаванняў на могілках (арх. Ганна Аксёнава)[3]. У 2018 годзе пачалося добраўпарадкаванне могілак. Спецкамбінат КБА дэмантаваў частку агародж і помнікаў, многія з якіх замянілі на стандартныя падгалоўнікі[4]. У «Мінскпраекце» распрацоўваецца праект рэканструкцыі могілак (арх. Ганна Аксёнава), які, верагодна, будзе прадугледжвацца аднаўленне гістарычнай брамы, замену агароджы, новыя дарожкі, асвятленне, дэмантаж труб цеплатрасы[4].

Сярод пахаваных на могілках

правіць
 
Магіла Усевалада Ігнатоўскага

Тут былі пахаваныя ахвяры выбуху ў Менскім тэатры 22 ліпеня 1943 года, у цяперашні час абазначаная толькі магіла Леаніда Слаўніна. На могілках месцяцца таксама брацкія магілы салдат Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за Мінск у ліпені 1944 года.

Зноскі

  1. а б Военное кладбище (руск.)(недаступная спасылка). minsk-old-new.com. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 студзеня 2016.
  2. Кастусь Лашкевіч. Фотафакт. Вайсковыя могілкі ў Мінску: пантэон герояў(недаступная спасылка). tut.by (2 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 студзеня 2016.
  3. Аксенова Анна Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  4. а б Закончим с Военным — возьмемся за Кальварийское. Чиновники и церковь рассказали про благоустройство кладбищ

Спасылкі

правіць