Вайсковыя могілкі (Шуміліна)
Вайсковыя могілкі ў Шуміліне — вайсковае пахаванне ў Шуміліне Віцебскай вобласці.
Славутасць | |
Вайсковыя могілкі ў Шуміліне | |
---|---|
55°17′53″ пн. ш. 29°37′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Шуміліна |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000844 |
Апісанне правіць
Вайсковыя могілкі знаходзяцца на вуліцы Кароткіна, у гарадскім парку. Тут пахаваны 63 савецкія воіны, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецкіх войск. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Аляксей Емяльянавіч Талмачоў.
У пасляваенныя гады на могілках пахавана яшчэ 7 чалавек, сярод іх — камісар партызанскай брыгады імя У. І. Леніна, сакратар Сіроцінскага падпольнага райкама КП(б)Б Віцебскай вобласці Антон Уладзіміравіч Сіпко.
У 1956 годзе на могілках пастаўлены помнік — двухфігурная скульптурная кампазіцыя[1].
Зноскі
- ↑ ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ Ў ШУМІЛІНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
Літаратура правіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 465.