Вакза́л (ад англ.: Vauxhall — назва забаўляльнай установы каля Лондана ў 17 ст.) — будынак ці комплекс будынкаў, збудаванняў і прыстасаванняў для абслугоўвання пасажыраў, кіравання рухам транспарту і размяшчэння службовага персаналу. Адрозніваюць чыгуначныя, марскія, рачныя, аэравакзалы, аўтобусныя, а таксама аб'яднаныя, ці комплексныя (напрыклад, чыгуначна-аўтобусны). З-за найбольшай даступнасці і папулярнасці чыгуначнага транспарту, у штодзённым ужытку пад словам «вакзал» часта разумеюць менавіта «чыгуначны вакзал».

Першыя вакзалы з'явіліся з пачаткам пасажырскіх перавозак па чыгунцы (напрыклад вакзал ла лініі Стоктан—Дарлінгтан у Англіі, 1822—1825).

На Беларусі чыгуначныя вакзалы будавалі адначасова з пракладкай чыгунак. Будынак вакзала (Віленскага) у Мінску адкрыты ў 1874 (перабудаваны ў 1939, пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлены ў 1949, з 1980-х г. узводзяць новыя будынкі), у 1866 пабудаваны Віцебскі чыгуначны вакзал, да 1867 — чыгуначны вакзал у Гродне (у 1948 рэканструяваны, у 1986 пабудаваны новы), у 1886 — Брэсцкі чыгуначны вакзал (у 1956 рэканструяваны), у 1-й палове 20 ст. пабудаваны Магілёўскі чыгуначны вакзал, будынак Слонімскага вакзала. Адлоўлены разбураныя ў Вялікую Айчынную вайну і рэканструяваны вакзалы ў Баранавічах (1947), Гомелі (1948), Оршы (1951), Полацку (1953). Пабудаваны аэравакзалы: у Мінску (Мінскія аэрапорты), Брэсцкі аэравакзал, у Гродне (1962), Салігорску (1965), Бабруйску (1966), Гомелі (1976), Магілёве (1971). У ліку буйных аўтавакзалаў Беларусі Мінскі аўтавакзал «Усходні». На суднаходных рэках будаваліся рачныя вакзалы (Мазырскі рачны вакзал).

Вакзал, звычайна, мае білетныя касы, камеры захоўвання, залы чакання, пункты харчавання, пакоі адпачынку, грамадскія туалеты, а таксама платформы.

Віды вакзалаў правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі правіць