Вакольны горад (Тураў)
Вакольны горад — пасад у Тураве, які прылягаў да дзядзінца з паўднёва-ўсходняга боку і быў адасоблены ад яго абарончым ровам пастаянна запоўненым вадой.
Вакольны горад плошчай каля 1,5 га меў форму чвэрці круга памерам 150х100 м, узвышаўся над мясцовасцю на 5—6 м, меў стромкія здзірванелыя схілы. Пётр Фёдаравіч Лысенка ў 1992—1993 выявіў у пластах канца XX ст. рэшткі язычніцкага капішча, у пазнейшых — руіны храма, што загінуў пры верагодным землетрасенні 1230, рэшткі жылых пабудоў, пахаванні ў саркафагах, свінцовую пячатку кіеўскага мітрапаліта Кірыла І (1225—32), частку царкоўнага звона, т.зв. Тураўскія крыжы.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.