Ваколіца (тып паселішча)
Ваколіца (аколіца) — тып сельскага паселішча, абнесенага агароджаю і размешчанага непадалёк ад больш буйной вёскі. У ваколіцах звычайна сялілася шляхта, чым падкрэслівалася саслоўнае адрозненне.
Ваколіцы ўзніклі разам з засценкамі ў выніку валочнай рэформы. Пасля правядзення парцэляцыі вылучаных пад вёскі плошчаў асобныя зямельныя надзелы паміж межамі (сценкамі) палеткаў пачалі здаваць дробнай шляхце і служыламу люду[1].
Агульнаславянскі тэрмін «ваколіца» пазначаў наваколле, акругу або агароджу вакол вёскі.
Зноскі
- ↑ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 22.
ЛітаратураПравіць
- Шаблон:Крыніцы/Беларускае народнае жыллё (1973)
- Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.