Валадар Глебавіч
Валадар Глебавіч (1090-я — пасля 1176/1177) — князь менскі (1151—1158; 1162—1176/1183), князь полацкі (1167).
Валадар Глебавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Расціслаў Глебавіч | ||||||
Пераемнік | Расціслаў Глебавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Расціслаў Глебавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Усяслаў Васількавіч | ||||||
Пераемнік | Усяслаў Васількавіч | ||||||
Нараджэнне | 1090 | ||||||
Смерць | не раней за 1176 і не пазней за 1183 | ||||||
Род | Ізяславічы Полацкія | ||||||
Бацька | Глеб Усяславіч[1] | ||||||
Маці | Анастасія Яраполкаўна | ||||||
Жонка | Рыкса Баляславаўна | ||||||
Дзеці | Сафія Валадараўна, Васілька Валадаравіч і Уладзімір |
Імкнуўся да дамінавання Менска ў Полацкай зямлі, выкарыстоўваў для гэтага атрады літоўцаў.
БіяграфіяПравіць
Сын менскага князя Глеба Усяславіча, малодшы брат Расціслава Глебавіча.
З 1151 года, калі брат Расціслаў быў полацкім князем, Валадар сядзеў у Менску, трымаў у турме Рагвалода-Васіля. Гэтым часам, дачка Валадара — Сафія, у 1154 годзе заручана з будучым дацкім каралём Вальдэмарам I, а 23.10.1157 года ўзяла з ім шлюб.
У 1158 годзе Глебавічы вымушаны былі вызваліць Рагвалода-Васіля, які неўзабаве захапіў Друцк, выгнаў адтуль пляменніка Валадара — Глеба Расціславіча. Тады Расціслаў з Валадаром пайшлі на Друцк, але не здолелі ўзяць яго і заключылі мір з Рагалодам-Васілём. Пазней у 1158 годзе палачане выгналі Расціслава з Полацка і ён вярнуўся ў Менск. Полацкім князем зноў стаў (з 8.7.1158) Рагвалод-Васіль, які ў саюзе з смаленскімі князямі пайшоў супраць Глебавічаў. Забраў Ізяслаўль і перадаў сваім саюзнікам Давыдавічам — Брачыславу і Валодшы, але не здолеў у 10-дзённай аблозе узяць Менск і заключыў з Расціславам мір. Валадар, аднак, міру не заключаў, бо «ходяше под Литвою в лесех», т. б. быў недзе на памежжы з літоўцамі.
У 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Ізяслаўль і захапілі Давыдавічаў — Брачыслава і Валодшу, якіх пасадзілі ў менскую турму. З-за гэтага ў 1160 годзе Рагвалод-Васіль арганізаваў новы паход на Менск, Давыдавічы былі вызваленыя і ім быў вернуты Ізяслаўль.
У 1161 годзе Рагвалод-Васіль з нейкіх прычын зноў ваяваў з Глебавічамі, але безвынікова. Недзе тым часам памёр Расціслаў і Валадар стаў менскім князем. У 1162 годзе Рагвалод-Васіль зноў прыйшоў да Менска, у некаторых летапісах напісана, што да Гарадца, супраць Валадара. Аблога Менска (або Гарадца) Рагвалодам-Васілём была няўдалай, у начной вылазцы Валадар, у войску якога была шмат літоўцаў, нанёс палачанам цяжкую паразу — шмат іх было забіта, яшчэ болей трапіла ў палон[1]. Рагвалод-Васіль уратаваўся уцёкамі ў Слуцк, у Полацк ён не вярнуўся, а пайшоў княжыць у Друцк. Полацкі сталец заняў Усяслаў Васількавіч.
У 1167 годзе Валадар з войскам, дзе зноў было шмат літоўцаў, выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог яго ў бітве і заняў полацкі сталец[1] і заключыў з полацкім вечам умовы, замацаваныя крыжацалаваннем. Затым Валадар скіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але, даведаўся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь Раман, і вярнуўся ў Менск[1]. Гэта паклала канец актыўнай дзейнасці Валадара, але інтрыгаваў — так, у тым самым 1167 годзе, разам з Вячкам Святаславічам ён дапамог наўгародцам паслаць у Кіеў весткі пра напад на іх смаленцаў, суздальцаў і палачанаў.
Напэўна, Валадар жыў яшчэ ў 1176/1177 годзе, калі вендамі быў схоплены нейкі Клемент, які вёз бацькавы падарункі дацкай каралеве Сафіі[2].
Сям’яПравіць
5 чэрвеня 1135 г. ажаніўся, верагодна другім шлюбам, з Рыксай дачкой Баляслава III Крывавусты.
Дзеці ад гэтага шлюбу:
РадаводПравіць
Зноскі
- ↑ а б в г БС, 1982
- ↑ Уильям Кентерберийский. Житие и чудеса святого Фомы // Английские средневековые источники IX—XIII вв.: Тексты, перевод, комментарий. — М., 1979. — С. 41; Lind J. De russiske ægteskaber: Dynasti- og alliancepolitik i 1130’ernes Danske borgerkrig // Historisk tidsskrift. — København, 1992. B. 92. H. 2. — S. 260. Даецца паводле Аляксея Кібіня.
ЛітаратураПравіць
- Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975;
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, — 260 с.
- Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Володарь Глебович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — 737 с.