У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

«Валадар мух» (англ.: The Lord of the Flies) — алегарычны раман славутага брытанскага пісьменніка У. Голдынга, выдадзены ў 1954 г. Гэта першы і найбольш паспяховы раман гэтага аўтара — які набыў сусветнае прызнанне і ў 1983 г. быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры.

Валадар мух
Lord of the Flies
Жанр Раман
Аўтар Уільям Голдынг
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1954
Дата першай публікацыі 1954
Выдавецтва Faber and Faber

Агульныя моманты сюжэту

правіць

Паводле сведчанняў самога У. Голдынга, адразу пасля вайны неверагоднасці англійскіх «выхаваўчых раманаў» — кнігі Р. М. Балантайна «Каралавы востраў» (1858 г.). Раман Голдынга напоўнены алюзіямі на кнігу ХІХ ст. (ад імёнаў галоўных герояў да паасобных рэплік), якія пакліканы выявіць адну з важных інтэнцыяў аўтара — палеміку з ідэалістычным і зададзеным творам, у якім, як лічыў Голдынг, адлюстраваны не сапраўдныя англійскія хлопчыкі, а трызненні аўтара і сістэмы выхавання. Ювелірная якасць гэтай працы Голдынга засведчана наступным фактам: калі рыхтавалася першая экранізацыя «Валадара мух», рэжысёр фільма палічыў за патрэбнае азнаёміць бацькоў маленькіх актораў з літаратурнай першакрыніцай і разаслаў ім кнігі. У адказ ён атрымаў поўную згоду, матываваную падабенствам «Валадара мух» і «Каралавага вострава» [1].

Інтэрпрэтацыя

правіць

Галоўная тэматыка раману — нараджэнне гвалту ў людзях. У рамане сітуацыя абвастраецца праз тое, што галоўныя пратаганісты — дзеці, якіх зазвычай малююць як сімвалаў нявіннасці і чысціні. Чым больш дзеці трацяць сувязь з цывілізацыяй і законам, тым больш знікаюць іх уяўная, выдуманая дарослымі нявіннасць і чысціня і тым большую вагу набывае права і закон фізічнай сілы.

Падобную тэму артыкулюе раман Жуля Верна «Два гады вакацый» (1888 г.): тут дзеці цярпяць крушэнне на сваім уласным востраве і самастойна арганізоўваюцца. Аднак у гэтым выпадку дзеці працуюць разам, канструктыўна, замест таго, каб спрачацца ці нават забіваць адно аднаго.

Сімволіка

правіць
  • Валадар мух — адно з абазначэнняў д’ябла (Вельзевула): старазапаветны «Валадар мух», ба’ал зевув (בעל זבוב). У Голдынга Ба’ал Зевув, які быў боствам вайны, робіцца сімвалам пазакультурнай гатоўнасці да гвалту, уласцівай чалавеку.
  • Імя «Ральф» паходзіць ад стараверхненямецкага «Radulf» — спалучэнне каранёў «дарадчык» (rad / rat) і «воўк» (ulf / Wulf), г.зн., уладны дарадчык, тое, што Ральф неаднаразова спрабаваў рабіць у рамане, але быў заглушаны крыкамі іншых. Таксама ягоныя спробы абараніць і ўнармаваць дэмакратыю (ён быў абраны правадыром — і заўсёды гэта падкрэсліваў), цягам развіцця падзей мае ўсё меншае значэнне.
  • Імя «Сайман» (адзін з важнейшых персанажаў, бадай адзіны, хто наблізіўся да разумення сутнасці «звера»), паходзіць з габрэйскага слова «шым’он», што значыць «той, хто чуе».

Зноскі

  1. Wallace R. A. A gamble on the impossible // Live Intrenational, 2.12.1963, p. 79