Валадковічы
беларускі шляхецкі род
Валадковічы, Валадкевічы — шляхецкі род гербу «Радван» зменены.
Валадковічы | |
---|---|
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Паходжанне
правіцьІмаверна, паходзяць ад Каспара Валадковіча, шляхціча Віленскага павета, сыны якога Марцін і Рыгор у 1567 ставілі ў войска Вялікага Княства Літоўскага двух конных ваяроў з маёнтку Геранёны Ашмянскага павета. Марцін Валадковіч згадваецца ў ліку шляхты Менскага павета[1].
Магчыма, да гэтага роду належалі Сенька з Мсціслаўшчыны (кан. XV — пач. XVI стст.), Рыгор з Полаччыны (1582) і іншыя[2].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду
правіць- Марцін Валадковіч (?—?), дзяк гаспадарскі (1559), пазней суддзя земскі менскі
- Марцін Валадковіч (1565—1647), суддзя земскі менскі (з 1618)
- Казімір Валадковіч (1621—1662), езуіт
- Крыштаф Валадковіч (каля 1600—1670), пісар земскі менскі, ваявода наваградскі (з 1658)
- Марцін Казімір Валадковіч (?—1701), пісар земскі менскі (з 1689)
- Феліцыян Піліп Валадковіч (1697—1778), грэка-каталіцкі мітрапаліт кіеўскі (з 1762)
- Міхал Валадковіч (1735—1760), маянтковец-самаўпраўца, прысуджаны да смяротнага пакарання за свае ўчынкі; згадваецца ў шостай кнізе «Пана Тадэвуша»: «Пан Валадковіч здзекаваўся, і нямала».
Галерэя
правіць-
Дамінік Валадковіч
-
Юзаф Валадковіч
-
Каспар Валадковіч
-
Тэрэза Валадковіч
Зноскі
- ↑ В. Л. Насевіч. Валадковічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 205.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Валадковічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 380. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валадковічы