Валакаламск — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валакаламскага раёна і гарадскога паселішча Валакаламск. Знаходзіцца на рацэ Лама.

Горад
Валакаламск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1135
Плошча
30 км²
Вышыня цэнтра
каля 200 м
Насельніцтва
23 618 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 49636
Паштовыя індэксы
143600
Код АКАТП
Валакаламск на карце Расіі ±
Валакаламск (Расія)
Валакаламск
Валакаламск (Маскоўская вобласць)
Валакаламск

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1985). 25 сакавіка 2010 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева Валакаламску прысвоена ганаровае званне Расійскай Федэрацыі «Горад воінскай славы».

Насельніцтва 23,6 тыс. чалавек (2010).

Назва правіць

Назва пайшла ад назвы ракі Ламы, на якой паселішча паўстала.

Рачная назва Лама балцкага паходжання. Назоўныя аналагі — прускія тапонімы Lamen, Lameynen, Lama-sila, літоўскія гідронімы Loma, Lomena[1].

Назвы рэк Loma, Lomena звязаныя з літоўскім loma «нізіна, лог; яма»[2], латышскім lāma «нізіна, лужа».

Далей да індаеўрапейскага *lāmā «лужа, балота» (асобна вылучаецца на падставе шматлікіх стараеўрапейскіх назваў)[3], якое ад *lem- «ламаць, разломваць» (лог, яма як «разлом» у роўнай паверхні зямлі)[4].

Тыпалагічна назву Ламы як ракі з глыбокім рэчышчам можна параўнаць з гідронімамі тыпу Дубасна, Дубосьня, што звязаныя з літоўскім dubti «ўгінацца», duburys «рачны вір (паглыбленае, „увагнутае“ месца)», dauba «дол, лог, яр».

Рачная назва Лама матываваная працяканнем па глыбокім рэчышчы.

Валакаламск у складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Руза, Мажайск, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў)[5].

Заўвагі правіць

  1. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 196.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 653—654.
  4. В. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 60—61.
  5. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36.

Спасылкі правіць