Валасны сход
Валасны сход (руск.: волостной сход) — распарадчы орган саслоўнага сялянскага кіравання воласцю ў Расійскай імперыі. Уведзены ў 1797 годзе для дзяржаўных сялян. У сувязі са скасаваннем валасцей на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве пасля рэформы дзяржаўнай вёскі 1837—1841 гадоў валасныя сходы тут не склікаліся. Пасля сялянскай рэформы 1861 года ўведзены ў еўрапейскай частцы імперыі для былых памешчыцкіх, з другой паловы 1860-х гг. адноўлены для былых дзяржаўных сялян.

Складаўся са службовых асоб і сялян, выбраных на сельскіх сходах па 1 ад 10 двароў; у заходніх губернях удзельнічалі і парабкі. Вырашаў адміністрацыйна-гаспадарчыя справы воласці, выбіраў службовых асоб, валанога старшыну[1], валасное праўленне, у пачатку XX ст. — упаўнаважаных сялян на выбарах у Дзяржаўную думу і інш. 3 чэрвеня 1917 года скасаваны Часовым урадам у сувязі са стварэннем валасных земстваў.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).