Валасы

складовая частка ахоўнага покрыва

Валасы — складовая частка ахоўнага покрыва, галоўным чынам, у млекакормячых, філагенетычна з’яўляюцца вытворнымі эпідэрмісу скурных пакроваў. У жывёл густы валасяны полаг называецца мехам або поўсцю. Так званыя «валасінкі» (трыхомы) таксама сустракаюцца на розных органах раслін.

Рост чалавечых валасоў правіць

Валасы растуць паўсюль на паверхні цела, апроч слізістых абалонак і скуры на далонях, падэшвах і вуснах.

Рост валасоў трымаецца пэўнага цыклу з трыма асобнымі і адначасовымі фазамі — анагена, катагена і целагена; усе тры адбываюцца адначасова па ўсім целе. Кожная з фаз мае пэўныя характарыстыкі, якія вызначаюць даўжыню валасоў.[1]

На целе ёсць розныя тыпы валасоў, у тым ліку пушковыя і андрагенныя валасы, кожны з якіх мае свой тып клеткавай пабудовы. Розная структура надае валасам унікальныя характарыстыкі, якія служаць пэўным мэтам, галоўным чынам, для захавання цяпла і абароны.[2]

Фактары ўплыву на рост валасоў правіць

Валасы растуць вельмі хутка. З большай хуткасцю ў чалавечым арганізме дзеляцца толькі клеткі касцявога мозга. Хуткасць росту валасоў, а таксама іх структуру і схільнасць да выпадзення вызначае генетыка. Гэта нельга змяніць, але на гэта можна паўплываць, калі ўлічыць вонкавыя і ўнутраныя фактары.

Вонкавае ўздзеянне маюць:

  • няслушны дамашні догляд — агрэсіўная касметыка, мыццё галавы жорсткай або гарачай вадой шкодзяць валасам;
  • розныя экзагенныя фактары — рэгулярнае перасушванне валасоў фенам і выпрамнікам, залішняя інсаляцыя, уздзеянне ветру і холаду;
  • ужыванне тугіх гумак — яны пашкоджваюць структуру воласа, прычыняецца заломам, парушае кровазварот скуры галавы;[3]
  • сезоннасць — вясной і восенню рост валасоў актывізуецца.

У мужчын рызыка празмернага выпадзення валасоў у 3 разы вышэй за жанчын. Гэта звязана з асаблівасцю працы гармонаў і тлушчавых залоз.[4]

Зноскі

  1. Textbook of Clinical Pediatrics. books.google.com. Праверана 23 жніўня 2022.
  2. The Hair Follicle as a Dynamic Miniorgan. linkinghub.elsevier.com. Праверана 23 жніўня 2022.
  3. Grow your hair faster. ororahair.com. Праверана 23 жніўня 2022.
  4. Hair loss. web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 23 жніўня 2022.

Гл. таксама правіць