Вала́хі (таксама влахі, валохі) — этнаграфічны экзаэтнонім, які пазначае народы, носьбітаў усходне-раманскіх моў; назва румын і ўсяго ўсходне-раманскага насельніцтва Балканаў і Карпатаў у Сярэднявеччы, а таксама (у больш ранніх крыніцах) усяго раманскага, раманамоўнага ці раманізаванага насельніцтва Еўропы (гл. Лацінская Еўропа і Старая Раманія). На аснове валашскіх этнамоўных груп склалася сучасная нацыя румыны, якая мае свае дзяржаўныя ўтварэнні, а таксама шэраг малалікіх народнасцей Балканаў: істрарумыны, мегленарумыны, арумыны, влахі Сербіі, Ваяводзіны, Македоніі і г.д. Іншыя, яшчэ больш малалікія валашскія групы паступова асіміляваліся і ўвайшлі ў склад паўднёваславянскіх народаў.

Evolution of the Eastern Romance languages and of the Wallachian territories from 6th century to the 16th century AD.jpg

Германскае паходжанне тэрмінаПравіць

Тэрмін мае германскае паходжанне. Быўшы першапачаткова назвай канфедэрацыі волькаў — кельцкіх плямёнаў, якія рассяліліся ад Роны і Эбра да Баварыі і Дуная, ён затым ужываўся германцамі для абазначэння раманізаваных кельтаў, што жылі ў рымскай правінцыі Галія. Пасля V стагоддзя, ва ўмовах германскага панавання, гала-рымляне, якія насялялі Галію, атрымалі пагардлівую назву «уэльскі», тады ж з'явіліся назвы Уэльс і валоны, якія англа-саксы і юты ўжывалі для абазначэння часткова раманізаваных кельтаў Брытанскіх астравоў. Германцы, якія аселі ў былой рымскай правінцыі Рэцыя (цяпер Швейцарыя) вельшамі называлі раманскае насельніцтва з роднай франка-правансальскай мовай (гл. Рамандыя). Пазней тэрмін пракраўся ў славянскія мовы. У славянскіх мовах, а таксама ў венгерскай влахамі, влохамі ці валохамі першапачаткова зваліся ўсе раманскія народы (пар. польск.: Włochy — Італія). Візантыйцы, паўднёвыя і ўсходнія славяне звалі влахамі (грэч. Βλάχος) пастухоўскія народы Балканскага паўвострава.

Валахі ў гісторыі ўсходніх і паўднёвых славянПравіць

У часы Вялікага перасялення народаў жыхары Балканскага паўвострава (частка раманізаваных мёзаў разам з дакамі) асіміляваліся, стаўшы валахамі — продкамі сучаснага румынскага народа. У VI стагоддзі славяне пачалі адціскаць валахаў паміж рэк Прут і Днестр (у т.з. Бесарабіі). У IX стагоддзі частка венграў захапіла ў валахаў Трансільванію. Цеснае суседства з венграмі прывяло да з'яўлення ў мове валахаў шматлікіх венгерскіх запазычанняў.

Першае пісьмовае паведамленне пра валохаў утрымліваецца ў пачатку недатаванай часткі старажытнарускай «Аповесці мінулых гадоў»[1] (да апавяданняў пра хаджэнне апостала Андрэя, пра заснаванне Кіева і пра нашэсце обраў): «валохі напалі на славян дунайскіх, то пасяліліся сярод іх, і сталі прыгнятаць іх». З нярускіх крыніц імя «влахі» сустракаецца ў гісторыі кіравання візантыйскага імператара Аляксея Камніна (1114—1116 гг.), дзе ўтрымліваецца інфармацыя пра валохаў, якія пражывалі на паўночны ўсход ад вусця Дуная, і ў хроніцы (1118—1206 гг.) візантыйскага гісторыка Н. Ханіята. Ханіят пісаў, што ў 1164 годзе архонт Андронік Камнін, спрабуючы ўцячы ў Галіцкую Русь, быў схоплены валахамі на мяжы Галіцыі (паўночны ўсход Прута-Днястроўскага арэала). У XII стагоддзі ўдзельнічалі ў стварэнні Балгара-Валашскай дзяржавы.

У Сярэднявеччы (з VI-XVIII стст.) валахі зведалі моцны ўплыў славянскай мовы і культуры. Але адрозненні ў побыце і культуры не дазволілі валахам канчаткова асімілявацца ў славянскім асяроддзі, хоць славяна-раманскае двухмоўе дасягнула свайго апагею ў VIII-XII стагоддзях. Мітраполія Валахіі ўваходзіла ў склад Охрыдскага, а затым Тырнаўскага Патрыярхата (12341393) (Гл. артыкул Балгарская праваслаўная царква), з прычыны чаго ўспрыняла славянскі алфавіт і царкоўнаславянскую ў якасці літургічнай мовы. Дзяржаўнай мовай княстваў Валахія і Малдова, якія ўтварыліся ў 14 стагоддзі, была лацінская, а потым старажытнаславянская.

Валахі ў Расійскай імперыіПравіць

У 1707 годзе Пётр Вялікі прыняў на службу валошскага выхадца Апостала Кігеча, які павінен быў стаць кашталянам Валошскай Харонгві, але з прычыны таго, што влахаў для гэтага было занадта мала, то яны былі накіраваны ў слабадскія палкі, а ў 1740 годзе ім дазволена было набываць у Маларосіі нерухомасць. Пазней склаўся і асобы Валошскі корпус, камандзірам якога ў 1738 годзе прызначаны быў князь Кантэмір. У 1742 годзе было загадана было сяліць валохаў у Арэнбургскім краі, а ў 1761 годзе дазволена было прымаць валохаў у Екацярынаслаўскую губерню, якія жылі ў Польшчы.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць