Валерый Ігнатавіч Глушакоў
Валерый Ігнатавіч Глушакоў (1 верасня 1926, г. Бабруйск — 2005) — беларускі савецкі спявак (лірычны тэнар). Народны артыст БССР (1964)[1].
Валерый Ігнатавіч Глушакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2005 |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | тэнар |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1926 годзе ў Бабруйску. Валерый Глушакоў гераічна праявіў сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзячыся на акупіраванай тэрыторыі, служыў связным 9-ай Кіраўскай брыгады, быў арыштаваны гестапа, збег[2].
Скончыў Беларускую кансерваторыю (1956, па класе Я. Вітынга). З 1954 саліст Беларускай філармоніі, у 1956-74 Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
Творчасць
правіцьВыканаўчай манеры спевака ўласцівы лірысная напоўненасць, непасрэднасць[1]. Стварыў вобразы Андрэя (першы выканаўца)[3][4] і Супонькі («Калючая ружа», «Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Вронака (першы выканаўца)[3][4] («Яснае світанне» А. Туранкова), Марціна (першы выканаўца) («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Уладзіміра Ігаравіча («Князь Ігар» А. Барадзіна), Фаўста («Фаўст » Ш. Гуно), Надзіра («Шукальнікі жэмчугу » Ж. Бізэ), дэ Грые, Вертэра («Манон », «Вертэр » Ж. Маснэ), графа Альмавівы («Севільскі цырульнік » Дж. Расіні), Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рудольфа(«Багема » Дж. Пучыні), Антоніа («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Рафаэля («Рафаэль » А. Арэнскага ) і інш[1].
У канцэртным рэпертуары Глушакова творы рускай і замежнай класікі, савецкіх, беларускіх кампазітараў, народныя песні[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй», «30 гадоў Савецкай Арміі і флоту», «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «40 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «60 гадоў узброеных сіл СССР»[2].
Памяць
правіцьНа доме, дзе жыў В. Глушакоў, усталявана мемарыяльная дошка[5].
Зноскі
- ↑ а б в г д Глушаков Валерий Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
- ↑ а б Легенды беларускай оперы
- ↑ а б Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка)
- ↑ а б Глушаков В. И. (руск.)
- ↑ Мемарыяльная дошка
Літаратура
правіць- Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. — Минск, 2006.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
- Театральная энциклопедия. Том 6/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1967. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл.