Валерый Аляксандравіч Сянько
Валерый Сянько (нар. 7 красавіка 1998, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».
Поўнае імя | Валерый Аляксандравіч Сянько | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 красавіка 1998[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||
Вага | 74 кг[3] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Іслач | |||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў займацца футболам у родных Баранавічах, а ва ўзросце 12 гадоў трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». З 2014 года пачаў выступаць за дубліруючы склад салігорцаў, на наступны год замацаваўся ў камандзе. У 2017 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.
Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў лютым быў арандаваны сталічным клубам да канца сезона 2018[4]. Сезон 2018 пачынаў у дублі «Промня». 14 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзяы на замену. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[5], аднак у студзені 2019 года пакінуў каманду.
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. Сезон 2019 пачынаў у дублі, а ў чэрвені 2019 года выбыў з-за траўмы да канца сезона. У 2020 годзе стаў гуляць за асноўную каманду, часцей выходзячы на замену.
У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Славіяй»[7] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[8]. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[9]. Па выніказ сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2022 працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўным складзе дзяржынскага клуба ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2023 года, пасля таго як «Арсенал» выбыў у Першую лігу, адправіўся на прагляд у «Іслач» і у выніку падпісаў кантракт[10]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[11].
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Міжнародная кар’ера
правіць26 сакавіка 2019 года згуляў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Шахцёр | 8 | 0 | |
2015 | дубль | Шахцёр | 20 | 1 | |
2016 | дубль | Шахцёр | 22 | 3 | |
2017 | дубль | Шахцёр | 28 | 5 | |
2018 | Д1 | Прамень | 8 | 0 | |
2019 | дубль | Славія | 9 | 0 | |
2020 (1) | Д1 | Славія | 8 | 0 | |
2020 (2) | Д2 | Арсенал | 15 | 4 | |
2021 | Д2 | Арсенал | 28 | 4 | |
2022 | Д1 | Арсенал | 29 | 1 | |
2023 | Д1 | Іслач | 25 | 3 |
Зноскі
- ↑ Valeri Senko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://fcisloch.by/player.asp?id=Valerij-Senko-662&season=2024MEN
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/valeri_senko/
- ↑ Сенько перешел в «Луч» на правах аренды (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Близнюк завершил игровую карьеру (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2022. Праверана 12 снежня 2018.
- ↑ "Славия" объявила о подписании четверых новичков (руск.). football.by (8 лютага 2019). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Сенько покинул «Славию» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Сенько перешел из "Славии" в "Арсенал" (руск.). football.by (16 ліпеня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Пацко и Сенько продлили контракты с "Арсеналом" (руск.). football.by (20 студзеня 2021). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Сенько стал игроком "Ислочи", Ковель продлил контракт, Некрашевич расстался с "волками" (руск.). football.by (14 студзеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Ислочь" объявила о продлении контрактов с тремя футболистами (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.